Юры Стыльскі: Я ўжо стаў пераборлівы ў пытаннях алкаголю

Хэдлайнерамі на дзясятым байк-фэсце “Хавайся ў бульбу” былі берасцейскія панкі “Дай Дарогу”. Перад выступленнем “Твой стыль” пагутарыў з лідарам гурта Юрам Стыльскім пра прывязанасць да малой радзімы, творчыя планы калектыва і карысны адпачынак.

Гарадзенскі форум адсвяткаваў дзявяты дзень нараджэння (фота)

Традыцыйнае свята гарадзенскіх фарумчанаў прайшло ў гэтым годзе 28 красавіка ў “Парламенце”. “Твой стыль” выбраўся туды, каб захаваць падзею ў фотаздымках.

На Савецкай плошчы сабраліся сотні байкераў (фота)

У другі дзень юбілейнага рок-байк фестывалю “Хавайся ў бульбу” адбыўся традыцыйны мотапарад. Удзельнікі фэсту як штогод сабраліся на Савецкай плошчы і прыцягнулі шмат зацікаўленых мінакоў.

На курсах “Мова Нанова” ў Гродне можна было навучыцца хадзіць па шкле

|

Нефармальныя курсы беларускай мовы ўжо другі месяц працуюць у Гродне. На сустрэчах можна не толькі падвучыць мову, але і паўдзельнічаць у конкурсах з прызамі або вывучыць новыя песні. А на апошнім занятку можна было навучыцца хадзіць па шкле.

Crazy Stuff: адраджэнне “Парламента”

Нягледзячы на тое, што назаўтра быў працоўны дзень, металёвы канцэрт у “Парламенце” 17 красавіка сабраў нямала аматараў цяжкай музыкі. Каманд было заяўлена аж шэсць, таму да апошняга гурта дацягнула каля паловы публікі.

Барнаульцы I.Witness: “Мы заўседы раўняліся на беларускую, гарадзенскую панк-сцэну”

Адыходзячы тыдзень быў шчодры на канцэрты, асабліва для аматараў цяжкай музыкі. У сераду 16 красавіка ў кафэ-бары “Андэграўнд” канцэрт далі самабытныя хлопцы з Барнаула I.Witness пры падтрымцы гарадзенскіх Despierta і гарадзенска-брэсцкага гурта Huščar.

Earworm у тваёй галаве

|

Напярэдадні прэзентацыі новага альбома Amber гарадзенскага эксперыментал-гурта Earworm журналіст 34mag.net зрабіў марш-кідок у Гародню. Там яму ўдалося пажлукціць медавухі і даведацца пра культурныя адметнасці заходняй сталіцы Беларусі ды перавагі запісу музла на лецішчы пад Бранскам, а таксама пра тое, што ўсіх нас калісьці знойдуць у бурштыне.

“Мы хочам з вамі сябраваць” – Універсітэт Залатога Веку прымаў гасцей з Літвы (фота)

|

Гарадзенскі УЗВ 10 красавіка прымаў гасцей – сталых студэнтаў з літоўскага горада Мар’ямпале.

На гарадзенскім чыгуначным вакзале гулялі ў настолкі (фота)

У нядзелю 6 красавіка ў Гродне распачаўся рэгіянальны этап сусветнага турніру па настольнай гульні “Ticket to Ride: Europe”. Гульня прысвечана развіццю еўрапейскай сеткі чыгунак у пачатку ХХ стагоддзя, таму першы дзень турніру прайшоў на чыгуначным вакзале.

На цуды з воўны можна паглядзець у антыкафэ “Жывы час”

“Ваўняныя цуды” – так называецца персанальная выстава Кацярыны Неўгень, якая адчынілася ў антыкафэ 3 красавіка.