У Гродне гіравік устанавіў рэкорд Гінэса ў 15 раз
Спартовец Анатоль Яжоў пабіў свой леташні рэкорд па падняцці гіры на 192 кг. Ураджэнец Віцебска, а цяпер жыхар Архангельска, за 60 секунд выціснуў гіры вагай 24 кілаграмы 155 раз, што сумарна склала каля чатырох тон.