Вядомыя гарадзенскiя блогеры. Хто яны?
У апошні час у свеце стала модна весці свой інтэрнэт-часопіс альбо блог. Гарадзенцы трымаюць марку і заводзяць асабістыя ЖЖ і відэаблогi на ютубе.
У апошні час у свеце стала модна весці свой інтэрнэт-часопіс альбо блог. Гарадзенцы трымаюць марку і заводзяць асабістыя ЖЖ і відэаблогi на ютубе.
Гарадзенскія аўтааматары могуць правесці летні вечар напрыканцы тыдня за праглядам новага фільма на ўлонні прыроды.
На звыклых месцах гарадзенскіх музыкаў можна сустрэць вандроўнага прапаведніка, як ён сам сябе называе. Гэтага чалавека ўжо ведаюць многія гарадзенцы, але яго выдатную музыку пачулі ўпершыню.
Карэспандэнт “Твайго стыля ” даведаўся пра самыя зручныя, бяспечныя і недарагія спосабы дабрацца на Крымскі паўвостраў.
“Твой стыль” даведаўся як з дапамогай посткросінга можна падарожнічаць не выходзячы з хаты і атрымліваць незвычайныя падарункі. Пра гэта нам расказала Таццяна – дзяўчына, якая збірае і рассылае паштоўкi ўжо некалькi год.
Пакуль гарадзенцы ставілі аватаркі з Лявонам Вольскім з выпускнога “Мовы Нанова”, у кафэ “Раскоша” прайшоў заключны занятак курсаў беларускай мовы “Моваведа”. Наведвальнікі сустрэліся, каб пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы.
Пачынаючы з 1972 году, усё прагрэсіўнае чалавецтва 5 чэрвеня адзначае Сусветны Дзень аховы навакольнага асяроддзя.
Вышываныя іконы ручной працы гарадзенскай майстрыхі Галіны Курносавой можна пабачыць у Каложскай царкве іконы Божае Маці. Пра жыццёвыя сцежкі, якія прывялі яе да Бога, пра спакусы у творчым пошуку іканапісца, пра сям’ю і падтрымку добрых людзей “Твайму Стылю” распавялі аўтарка выставы і яе муж, а таксама патаіерэй Георгій Рой.
Унікальны дзіцячы фэст прайшоў 31 траўня на пікнік-базе “Велес” пад Гродна. Яго арганізавалі валанцёры, а большая частка выручаных грошаў пойдзе на патрэбы “Чырвонага крыжа”.
Паспрабаваць сябе ў якасці фотамадэляў атрымалі магчымасць навучэнкі гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку. Незвычайным чынам правесці выходныя прапанавалі ім арганізатары фотавыставы “Анатомія”.