Кірха рыхтуецца прыняць фестываль арганнай музыкі: будаўнічыя працы не спыняюцца нават у выходныя. ВІДЭА-АНОНС
Лютэранская кірха рыхтуецца прыняць першы міжнародны фестываль арганнай музыкі. Ён пройдзе ў Гродне 6 – 12 ліпеня. Пастар Уладзімір Татарнікаў і арганістка кірхі Вера Латышава запрашаюць гарадзенцаў наведаць важную музычную імпрэзу, а будаўнікі не прыпыняюць працу нават у выходныя.