“Кахаць і верыць”: Антон Янкоўскі пра веру, талент і натхненне ў цягніках
Мала хто ведае, што стваральнік гульні “Паўстанцы” і гаспадар “Кубіка” займаецца яшчэ і пісьменніцкай справай. Мабыць, ён і сам пра гэта забывае апошнім часам, бо здзіўляецца, калі кажу, што гэтым разам будзем размаўляць не пра “Кубік”. На маю просьбу расказаць пра кнігу ён усклікае: “Нават пакажу!”