“Прыехала, каб знайсці саму сябе”. Як гарадзенка пераехала ў Штаты каб стаць спявачкай

Рыма – яшчэ не спявачка, кантрактаў у яе няма. У музычнай сферы ў яе, па сутнасці, яшчэ нічога не адбылося. Але спяваць ды жыць у Штатах яна хацела з дзяцінства. Так і атрымалася: дзяўчына пісала песні яшчэ ў Гродне, але запісвацца ў студыі стала ўжо ў Лос-Анджэлесе. Цяпер яна хоча выпусціць альбом і трапіць на шоў “Голас”.

Магія чорнага на SunDay-2016. Топ-7 аўто самага правільнага колеру

На Міжнародным аўтафестывалі SunDay-2016, што адбываўся ў Гродне 23 ліпеня, можна было пабачыць каля 200 самых розных аўтамабіляў. На фоне экзатычных мадэляў і машын усіх магчымых адценняў, міжволі ўзгадвалася сцвярджэнне Генры Форда: “Аўтамабіль можа быць любога колеру, пры ўмове, што ён чорны”.

Аўтафестываль SunDay-2016 у Гродне: яшчэ больш, яшчэ яскравей, яшчэ гучней

|

Найбуйнейшы у Беларусі аўтамабільны фестываль праходзіць 23 ліпеня на тэрыторыі аэрадрома “Караліно” пад Гродна. Гэтым разам тэрыторыя фестывалю стала яшчэ большай, прыехала рэкордная колькасць цікавых аўто з Беларусі і суседніх краін, а хэдлайнер будзе сапраўды легендарны – расійскі рок-гурт “Чиж и Ко”.

У цішыні, але не ў крыўдзе. Як гарадзенка выхоўвае глухога ад нараджэння сабаку

Маленькага спаніеля Каця Шобат атрымала ў падарунак ад сябра. Праз пару дзён стала зразумела – шчанюк нічога не чуе. У поўнай цішыні сабачай глухаты павісла пытанне – як быць далей? Адказ на яго  мог даць толькі голас сэрца.

“Паміж роварам і музыкай не выбіраю”. На веламарафоне “Суседзі” гучала музыка ад DJ-раварыста

На веламарафоне “Суседзі-2016”, які прайшоў 16 ліпеня на Аўгустоўскім канале, гучала музыка з падборкі гарадзенскага дыджэя Аліка Хамяка. Ён карыстаецца роварам у штодзённым жыцці, але мяркуе, што на выбар арганізатараў паўплывала не гэта, а яго музыка. Разам з дыджэям-раварыстам мы паразважалі пра музычныя фішкі марафона, ровары ў горадзе і нават пра надвор’е.

Гарадзенцы прайшлі ў фінальны этап конкурсу прыгажосці ў Іспаніі

З 10 па 12 ліпеня ў Мінску адбыўся першы адбор кандыдатаў для ўдзелу ў міжнародным конкурсе прыгажосці The Best Model of Europe – 2016. Сярод больш чым ста прэтэндэнтаў на конкурс, які пройдзе ў верасні ў Іспаніі, адабралі двух прадстаўнікоў Гарадзеншчыны – студэнтку Яну Трушко і фотамадэль Сямёна Ларына.

Веламарафон за дзве хвіліны: адчуйце настрой свята (відэа)

Веламарафон Суседзі-2016 праходзіць на Аўгустоўскім канале ўжо шосты раз. Сёлета ён сабраў 686 прыхільнікаў двух колаў. Сярод іх 356 удзельнікаў праехалі паўмарафон у 39 кіламетраў, 109 – адужалі марафонскую дыстанцыю ў 65. Удзельнікі прадстаўлялі Беларусь, Польшчу, Літву, Расію, Латвію і – упершыню ў гісторыі марафона – Аўстралію. Самы малодшы ўдзельнік імпрэзы меў 5 гадоў, а самы старэйшы – 68.

“Стаў суддзёй – мусіш быць чэсным ва ўсім”. Іван Найдзёнаў пра асаблівасці судзейства веламарафона “Суседзі-2016”

“Суседскія” раварысты робяць апошнія прыгатаванні перад шостым веламарафонам, што пройдзе 16 ліпеня на Аўгустоўскім канале. Каб даведацца аб працы суддзяў і яе асаблівасцях на марафоне “Суседзі-2016”, мы сустрэліся з бяззменным галоўным суддзёй спаборніцтваў Іванам Найдзёнавым.

 

Дапаможнік гарадзенца: як закупацца ў сэканд-хэндах

Пра плюсы сэканд-хэндаў можна казаць бясконца. Пра плюсы гарадзенскіх крамаў такога тыпу – яшчэ больш. Тое, што наш горад знаходзіцца на захадзе мае значэнне! Невыпадкова мінчане кажуць, што такіх сэкандаў, як у Гродне, у сталіцы няма, ды ахвотна купляюць тут адзенне з Еўропы. Аднак пакупкі ў сэкандзе – гэта не проста прыйсці, узяць і выйсці. Прапануем 8 жалезных прынцыпаў, як закупацца танна ды выглядаць стыльна і модна. Цяпер ніякая віза непатрэбная!

Настаўніца, натарыўс, чыноўнік, спартсмен: людзі, што прабеглі марафон з Друскенік у Гродна

Марафон сяброўства паміж Гродна і Друскенікамі, які стартуе па чарзе то з Беларусі, то з Літвы, сёлета прайшоў ужо шосты раз. 108 марафонцаў з 9 краін – прадстаўнікі Нарвегіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Італіі, Велікабрытаніі, Расіі, Германіі і Беларусі – 10 ліпеня прабеглі дыстанцыю ў 42 кіламетры 195 метраў ад цэнтра літоўскага курорта да стадыёна “Нёман”. Мы пацікавіліся, каму апроч спартсменаў скарылася гэта дыстанцыя і чаму людзі бягуць марафон.