У Гродне студэнт-гісторык стварае касцюм Бобы Фета, каб пайсці ў ім на прэм’еру “Зорных войнаў”

Да гучных прэм’ер, такіх, як чарговыя эпізоды “Зорных войнаў”, фанаты рыхтуюцца загадзя. У Гродне да выхаду ў кінатэатры “Абуджэння Моцы” студэнт Іван вырашыў стварыць касцюм аднаго з герояў.

“Залаты” топ-12 пажаданняў на новы год: што студэнты Універсітэту Залатога Веку зычаць гарадзенцам

Аднымі з першых у горадзе адзначылі Каляды і Новы год студэнты “Універсітэту Залатога Веку”. 16 студзеня яны сабраліся, каб сустрэцца са Святым Мікалаем, матухнай-Зімой і калядоўшчыкамі, паспяваць і патанцаваць разам. “Твой стыль” перадае гарадзенцам святочныя віншаванні ад “залатых” студэнтаў. Пажаданняў роўна 12, каб хапіла на кожны месяц новага года.

Хлопцы з Гродна здымаюць кліп, каб патрапіць на экраны ўсяго СНД

18 жніўня ў Гродне пачаліся здымкі кліпа, у якіх можа паўдзельнічаць любы гарадзенец. Здымку арганізавалі хлопцы з творчага аб’яднання “ЙОD”. Варта адзначыць, што гэта ўжо другая праца музыкаў у Гродне, першы іх кліп для гарадзенскай  рэп-группы Bixame x Lil’ Zvook пад назвай “Наш мир” ужо паказваюць на гарадзенскім тэлебачанні.

Гарадзенскі фатбайкер: не баюся выглядаць “белай варонай”

Развіццё веласіпеднай культуры ў Гродне ў апошні час набірае абароты. З кожным годам колькасць веласіпедыстаў расце. Пра гэта сведчаць масавыя зборы раварыстаў у цэнтры горада. 

Гарадзенскія танцы з пахам яблыкаў: вечарыны ў замкавым садзе набываюць папулярнасць

У садочку, у цянёчку сабраліся гарадзенцы, што любяць кніжкі і гульні а таксама не цураюцца патанчыць  пад гармонік вольнаю гадзінкаю.

 

Яблыневы сад ля Новага Замка  створаны нібыта адмыслова для такіх сустрэч. У зацені дрэваў знайшлося месца для аматараў скаратаць спякотны полудзень з кніжкаю.

 


 

Працаўнікі бібліятэкі імя Карскага  размясцілі кніжкі тэматычна: на дыванку месцілася гістарычная літаратура, паводдаль –  новыя часопісы, на лаве – гумарыстычная падборка. Ніводная з кніжных пляцовак  не засталося пустой. Нехта з чытачоў стала абаснаваўся пры адным месцы, іншыя пераходзілі ад аднаго да другога, выбіраючы чытво, адпаведнае моманту. А пераходзячы ад яблыні да яблыні можна было паглядзець “фотасушку” з гістарычных здымкаў.

Аматары настолак мелі шанец пабавіцца  знаёмымі і новымі гульнямі ад крамы “Кубік”. Тыя, што не стаміліся за тыдзень думаць лагічна, маглі паглыбіцца ў альтэрнатыўную рэальнасць, дзе умовы ствараюцца картамі, і малюнкі на кавалачках паперы азначаюць для гульцоў шмат больш, чым для звычайных людзей.

 

Для тых, хто хацеў бы пагуляць асоба на напружваючыся, былі прадастаўлены (ну проста як у звыклай показцы) драўляныя цацкі і дзіцячыя гульні. Пры ўсёй  прастаце забавы на захаванне  балансу – выдатны спосаб  супакоіцца, засяродзіцца і забыцца на мітусню паўсядзённасці.

 


 

Галоўная падзея сустрэчы, танцы пад гармонік, распачаліся з таго, што Антось з Настаю нагадалі прысутным  “выхады” і “каленцы” пабытовых народных танцаў. Папутна танцоры высветлілі, што мабыць, “Кракавяк” мае паходжанне ад Кракава, а “Падыспань” мог мець карані нават у Гішпаніі.

 


 

Сюрпрызам танцавальнага вечара сталі заручыны маладой пары. Напярэдадні вяселля яны вырашылі засведчыць вернасць адно аднаму  пад яблынямі над Нёманам, і такім чынам паведаміць пра будучае  вяселле сябрам. Беларусачка Наста і Хендрык з Нямеччыны паабяцалі прысутным шанаваць не толькі каханне, але і традыцыі продкаў. А таксама – перадаваць павагу да гісторыі сваіх народаў нашчадкам.

 


 

Традыцыйны вясельны вальсок з параю маладых у цэнтры кола, замацаваў іх заручыны, а госці пажадалі маладзенам савету і любові.

 

Але хіба найгалоўнейшае, што рабіла вечарыну адметнай, апісаць ці зафіксаваць асобна амаль немагчыма. Гэта тая прыязная атмасфера, што ўдалося стварыць у зацішку старажытных сценаў Новага Замка, на стромкім беразе Нёмана ў зацені яблыневага саду.

 

Сустрэчы пад яблынямі, насамрэч, сталі падзеяй гэтага лета і сапраўдным упрыгожаннем Гродна. Тут адчуваецца непаўторная атмасфера сапраўднай беларускасці і суседскай прыязнасці, што ўжо стала забывацца ва ўмовах урбанізаванага грамадства і каменных джунглях шматпавярховікаў.

 

Тут можна на ўласныя вочы пабачыць, што дух беларускасці адраждаецца, як прабіваецца скрозь асфальт маладая трава. 

 

 

Здымкі і відэа Ірыны Новік


Чытай таксама: Гарадзенцы чыталі і танчылі каля Новага Замку

                            Гарадзенцы вучыліся таньчыць у стылі этна  


                            Гарадзенцы станцуюць польку на 50 пар 





Студэнт Яўген Клачок: У Гродне ёсць актыўныя людзі, гатовыя змяняць горад да лепшага

Хутка скончацца работы па стварэнні 40-метровай панарамы Гродна на бетоннай апорнай сцяне ля падножжа Новага замка. Асноўная праца ўжо зроблена, і пакуль вулічныя мастакі выйшлі на фінішную прамую, “Твой Стыль” сустрэўся і паразмаўляў з ініцыятарам праекта, гарадзенскім студэнтам Яўгенам Клачком.

У цэнтры Гродна танцоры білі рэкорд па кручэнню на руцэ

Вечарам 16 жніўня маладыя танцоры зладзілі грандыёзнае прадстаўленне ля моладзевага цэнтра “Гродна”, каб паказаць гарадзенцам рэкорднае кручэнне на руцэ.

Жалудок расцвёў фестывалем кветак

|

Жнівенскае свята кветак ў Жалудку за час свайго існавання паспела стала папулярным  і традыцыйным. Сёлетні фестываль адзначаўся ўжо восьмы раз. 

Гарадзенскі дыджэй і зорны Крысціян Бёрнс выдалі сумесны кліп (ВIДЭА)

Арцём Арстон родам з Верцялішак. Менавіта там ужо на працягу некалькіх гадоў ён піша музыку. Усё пачыналася  з цікавасці да музыкі, што стала хобі, а потым перарасла ў нешта яшчэ большае. Зараз Арцём – вядомая асоба не толькі ў Гродне, але і ва ўсім свеце. Яго трэкі слухаюць ў Еўропе, Азіі і Амерыцы. Днямі выйшаў дэбютны кліп Арцёма,  які стаў вынікам сумеснай працы гарадзенца з  вядомым англійскім музыкам Крысціянам Бёрнсам.

Этнавечарына ў яблыневым садзе ізноў запрашае гарадзенцаў!

|

“Энавечараны ў яблыневым садзе” зноў збярэ аматараў традыцыйнага адпачынку на тэрыторыі Новага замку 16 жніўня. Раней “Твой Стыль” пісаў пра першую этнавечарыну і сустрэчу аматараў традыцыйных танцаў.  Мы шчыра радыя, што сустрэчы робяцца традыцыйнымі, і запрашаем гарадзенцаў наведаць наступную этнаімпрэзу.