Радыёвядучы Дзмітрый Чэкан: “Усё ў жыцці збылося, акрамя паездкі ў Дзіснэйлэнд”
Першага снежня Радыё Гродна споўніцца 16 год. Адзін з самых харызматычных вядучых рэгіянальнай радыёстанцыі, вядучы “Барадатага шоў”, распавёў пра асаблівасці працы ў прамым эфіры, мінулае пажарніка і чаму яго называюць “галоўным гусём горада”.