“Змяняй правілы!” У Гродне прэзентавалі “Дапаможнік раварыста 2.0”

У нашай краіне процьма велааматараў, але ведаюць правілы дарожнага руху адзінкі – лічаць стваральнікі “Дапаможніка”, прэзентацыя якога прайшла ў Гродне 1 чэрвеня. “Дапаможнік” уяўляе сабой невялікую шпаргалку з правіламі і парадамі.

“Spiritual Seasons”: скандынаўскія і ірландскія паданні ад украінскіх музыкаў

28 мая ў гарадзенскім “Парламенце” выступілі “Spiritual Seasons” з Харкава. Музыкі наблізілі гарадзенцаў да еўрапейскага і, у прыватнасці, скандынаўскага фолка, звычаяў і культуры розных краін. 

Музыка гарадзенскіх вуліц: Павел Фахртдзінаў з песняй пра гародніну

|

Расійскі аўтар-выканаўца Павел Фахртдзінаў завітаў у Гродна на “Зялёны Гран-Пры”, а заадно і паўдзельнічаў у праекце “Музыка гарадзенскіх вуліц”. На ганку старога корпуса ўніверсітэта ён праспяваў песню “Овощи”.

Дзіўная акцыя супраць наркотыкаў: гарадзенскі поп-гурт спяваў на рэйках (фота)

Тры звязаныя дзяўчыны сядзелі на рэйках ля чыгуначнага вакзала, а ў іх бок пагрозліва рухаўся цягнік. Пакуль яны спявалі сваю поп-песенку, за іх лёс змагаліся “цёмныя” і “светлыя” паркуршчыкі.

Фотасправаздача: апошні ў сезоне занятак “Мова Нанова Гародня”

Апошні ў гэтым сезоне занятак “Мова Нанова” быў прысвечаны летняму адпачынку. Удзельнікі размаўлялі пра тое, дзе і як можна карысна правесці вольны час, а таксама выправіліся ў падарожжа па Беларусі, не пакідаючы адначасова залы на Будзёнага, 48а.

Ажыўшыя скульптуры Радэна завіталі ў Гродна

Фотавыстава паводле твораў вядомага французскага скульптара ў бодзіарт-выкананні адкрылася ў антыкавярні “Жывы час”.

Сяргей Грыневіч: Жывапіс гэта андэграўнд

“Твой стыль” прачытаў інтэрв’ю знакамітага гарадзенскага мастака часопісу “LO_ok” і выбраў дзевяць цікавых цытат для тых, хто не мае часу чытаць тэкст цалкам.

“Мова Нанова Гародня” – цяпер і для дзетак

На чарговым занятку “Мова нанова” ў Гродне вядучыя прэзентавалі новы блок, распрацаваны адмыслова для дзетак. Асноўнай жа тэмай сустрэчы была сучасная беларуская паэзія.

У Гродне прайшоў Stand Up Day c удзелам Славы Камісаранка (фота)

Stand Up – сольны гумарыстычны выступ перад жывой аўдыторыяй – даўно заваяваў прасторы Еўропы і Амерыкі, а цяпер набірае абароты ў СНД. 8 мая ў Гродна завітала сапраўдная зорка жанру – рэзідэнт шоў Stan UP на тэлеканале ТНТ Слава Камісаранка.

Hardworking day: дзень працы ў “Парламенце” (фота з канцэрта)

У Міжнародны дзень салідарнасці працоўных клуб “Парламент” прапаноўваў жадаючым прымусіць папрацаваць вантробу і бакі. З запалам прайшоў канцэрт, на якім выступілі NEXT, TORTUGA, Shards Of Soul, SHTOFF і Rabies O.D.