Гарадзенскі бард зрабіў са старой радыёлы сучасны медыяцэнтр
Сумясціць дух даўніны з магчымасцямі сучасных тэхналогій удалося гарадзенскам барду і бізнесмену Ігару Падчыненкаву. Яго намаганнямі другое жыццё атрымала радыёла Мінск Р-7 сярэдзіны мінулага стагоддзя. Зараз яна ператварылася ў музычны рэтра-футура медыяцэнтр.