Як жыць, падарожнічаць і не збанкрутаваць. Гарадзенка расказала пра сакрэты бюджэтных паездак

Гарадзенка Яўгенія Ламах, якая наведала 11 краін, правяла вебінар пра тое, як падарожнічаць за капейкі і з карысцю, як бясплатна адкрываць візы і абыходзіцца за мяжой без ведання англійскай мовы. Для тых, хто не змог яго паглядзець, “Твой стыль” запісаў лайфхакі.

Маладыя цырульнікі з LMK: “Для нас галоўнае якасць, а не колькасць”

Цырульнік – адна з самых старажытных і запатрабаваных прафесій. Спецыяльнасць патрабуе адмысловага майстэрства, таму раней цырульная справа часта была сямейным бізнесам: бацька раскрываў свае сакрэты сыну, а той свайму сыну і так з пакалення ў пакаленне. Зараз у Гродне не знайсці сямейных цырульняў, але вось “цёплыя” і сяброўскія, куды хочацца прыйсці не толькі падстрыгчыся, але і пагутарыць, можна яшчэ адшукаць. У адзін такі салон у Дзень цырульніка, 13 верасня, трапіў  і  карэспандэнт “Твайго стылю”.

“Тэма правоў чалавека ўсё яшчэ непапулярная”. У Гродне прайшлі “Жывыя размовы” з праваабаронцамі

На сустрэчу з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый у Гродне прыйшла ўжо падрыхтаваная аўдыторыя, у тым ліку людзі, якія ўжо сутыкаліся з пэўнымі праблемамі. Некаторыя нават прыходзілі сем’ямі. Арганізатары прызналіся, што звычайна на такія мерапрыемтсвы прыходзіць больш моладзі.

У дзень горада дзеці пабудавалі кардонны Гродна

З чаго будуюцца гарады? З цэглы, бетону, шкла і алюмінію? Звычайна, так. І – звычайныя. А для стварэння чароўнага горада дастаткова кардону, фарбаў і дзіцячых мараў. Гэта даказалі маленькія гарадзенцы, што сабраліся 19 верасня на пляцоўцы каля Тэатра лялек, каб пабудаваць разам кардонны Гродна.

Гарадзенец у Партугаліі пачатку 2000-х або Наш сцяг на краю Старога свету

Да гадавіны прыняцця законаў аб дзяржаўных сімвалах публікуем успаміны гарадзенца Алеся Кроя пра тры месяцы знаходжання ў Партугаліі, святкаванне 8 верасня на краю Старога Свету і ўзняцце там беларускага сцягу.

Дзень без аўто: гарадзенскія дзеці прапаноўваюць усім перасесці на ровары і ролікі

У сусветны Дзень без аўтамабіля, “Твой стыль” апытваў не толькі дарослых гарадзенцаў, але і самых маленькіх жыхароў нашага горада. Дзеці падзяліліся сваім меркаваннем аб аўтамабілях, экалогіі, а таксама аб транспарце будучыні.

У Гродне пачынае працаваць Школа сучаснай журналістыкі

|

Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у Гродне ўжо ў кастрычніку.

Танцоры з гарадзенскага “NAЧALO” не баяцца быць дзівакамі і працуюць над уласным памяшканнем

У суботу, 26 верасня, гарадзенская танцавальная кампанія “NAЧALO” адзначыла свой ужо трэці па ліку дзень нараджэння. Справаздачны вечар і святкаванне прайшло ў цёплым коле сяброў.

Галоўнае не грошы, а стварыць суполку. Як працуе першы ў Гродне каворкінг

Мала хто ведае, што ў цэнтры Гродна можна на суткі бясплатна арандаваць працоўнае месца. Гарадзенскі праграміст распавядае пра адкрыццё першага ў горадзе каворкінга.

“Жыццё ў прапанаваных абставінах”. Саша Аўдзевіч расказвае пра падарожжа да Балтыкі на хэндбайку

Лета, мора і мара – цалкам натуральнае спалучэнне рэчаў, жаданы і звыклы шэраг акалічнасцяў для мноства людзей. Аднак некаторым жыццё прапаноўвае асобыя абставіны, калі звычайныя рэчы робяцца зусім няпростымі. Для Сашы Аўдзевіча яны пачаліся з траўмы пад час аварыі на спартыўным матацыкле.