Стварай дзіва сваімі рукамі

Важдацца з цацкамі любяць усе без выключэння, хаця б у раннім дзяцінстве… Зрэшты, у некаторых страсць да цацак з гадамі становіцца толькі мацнейшай. У гэтым я пераканалася, калі пазнаёмілася з Людай Якшук, якая шые лялькі.

Па слядах Леанарда да Вінчы

Спалучэнне прыгажосці і карысці адначасова, праяўленне вашай індывідуальнасці, асаблівасці іміджу – усё гэта аэраграфія. Падрабязней пазнаёміцца з такім вiдам прыкладнога мастацтва нам дапамог Юры Азука.

Уцёкі ад гарадской мітусні

|

«Глядзі, клюнула ўсё ж!», «Я ўжо цягну!», «О, якая рыбёха!». У адзін ладны сонечны дзень уздоўж гарадской часткі Нёману гучалі такія (і да іх падобныя) ўсклікі. Пацяплела, і рыбакі падаставалі свае летнія снасці.

Як Каложа ўзяла нас у палон

|

У мінулую нядзелю ўсе добрыя хрысціяне святкавалі Вялікдзень. Дзень сапраўды, быў удалы: свяціла сонейка, хрыстосаваліся і ўсміхаліся мінакі. Таму, разгавеўшыся, і мы вырашылі прагуляцца па горадзе і наведаць гістарычныя помнікі, а па магчымасці і цэрквы.

Прыколы нашага гарадка

Рыхтуючыся да 1 красавіка (знакамітага днём дурняў), двое ШМЖэшак вырашылі правесці рэпетыцыю – пажартаваць над гарадзенцамі, паглядзець на рэакцыю… Адным словам, падрыхтавацца да нечаканасцяў.

Цырульнік-зваршчык ці Як пазбавіцца ад дэпрэсіі

Аднойчы мне сказалі, што лепшы рэцэпт пазбаўлення ад дэпрэсіі – новая фрызура. Шчыра скажу вам: у гэтых словах шмат праўды. Але ёсць адна ўмова… Змяніць сябе трэба так, каб потым спадабалася тое, што ўбычыш у люстэрку. Аднаго дня, зусім спантанна, я вырашыла пастрыгчыся…

Абставіны ці асабісты выбар?

Праходзячы міма Брыгіцкага кляштару, заўсёды каля 13.30 убачыш натоўп людзей, якія паводзяць сябе трошкі больш вольна, чым іншыя і маюць не вельмі ахайны выгляд. Людзі гэтыя – бамжы, ці дакладней, тыя, хто не мае вызначанага месца жыхарства.

«Пікап» – справа спакушэння

|

Новае моднае захапленне юнакоў… Раней жанчыны спрабавалі спакусіць мужчын, а зараз усё стала паступова змяняцца. Можа гэта адбываецца ў сувязі з феміністычнымі прыкметамі часу? Але амаль кожны падлетак спрабуе авалодаць мастацтвам спакушэння.

Калі не дапамагаюць заўвагі, звяртайцеся ў ЖЭС

|

Тыдзень таму ўступілі ў дзеянне папраўкі да Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях, якія прадугледжваюць адказнасць за распіццё піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах. Але гаворка пойдзе не пра распіццё піва, а пра не менш шкодны для здароўя грамадзян прадукт – цыгарэты.

Як пытанне пра БАДы адкрыла мне вочы на агульны страх

Пасля сярэдняй цяжкасці працоўнага дня, сядзелі мы дома ў фатэлі і глядзелі алімпійскія гульні. На жаль, зборная каманда Польшчы па біятлоне, за якую мы «хварэлі», прайгравала. Гэта давяло нас амаль да слёз, і мы вырашыла пераключыць канал…