Гарадзенскі езуіт: «Я назваў Брэжнева “лашадзінай мордай”»

Гэтага святара найчасцей можна ўбачыць у Фарным касцёле на літургіі ў 7.00 ды ў спавядальніцы на працягу ці не ўсяго дня. Айцец Казімірас Жыліс, які нядаўна святкаваў 40 год святарства, у інтэрв’ю “ТС” пацвердзіў свой вобраз радыкала.

Мастак-сцэнограф: і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц

У гэтага чалавека зусім някідкая знешнасць: сярэдняга росту, сівы, з ахайнымі вусамі і бародкай, уважлівымі вачыма, буйным носам – усё як у многіх іншых. Але варта мастаку Феліксу Аляксеевічу Собалеву загаварыць, і разумееш, што сустрэўся з прафесіяналам, які добра ведае сваю справу.

Айсшток – спорт, пра які ведаюць адзінкі

|

Сярод зімовых відаў спорту айсшток самы невядомы. Аднак гэтай зімой гарадзенцы заявілі пра сябе на рэспубліканскім турніры ў Пружанах і на Чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі ў Вене. Удзельнік беларускай каманды ў Вене 15-гадовы Рома Папін распавёў “ТС” пра тое, як ён трапіў у гэты спорт.

Як мы святкавалі Дзень Волі

Найноўшую гісторыю горада наўрадці можна прадставіціь без традыцыйных шэсцяў у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Нават калі вы не ўдзельнічалі, дык ці чулі, ці бачылі гэтыя акцыі. Як гэта было і што запомнілася, “ТС” запытаўся ў удзельнікаў тых падзей.

Новы год – з новымі дзвярыма! Частка 2

Дачакаліся! Другая частка ўяўнага фотарэпорту “Твайго стылю” аб пластыкавых дзвярах у гістарычных будынках Гродна.

“Мы – адзінае студэнцкае радыё, прынамсі ў нашым рэгіёне”

|

У ГрДУ імя Янкі Купалы два гады таму пачало працу студэнцкае радыё “Inter’Актыў”. Студэнты-энтузіясты ствараюць і запісваюць уласныя праграмы, якія можна паслухаць ва ўнутранай сетцы універсітэта і УКантакце. Пра радыё мы паразмаўлялі з яго рэдактаркай, студэнткай 5 курса журналістыкі Дар’яй Курас.

“Людзі з абмежаваннямі прывыкаюць нікуды не хадзіць”

|

Чаму у горадзе так рэдка бачыш інвалідаў, ад чаго залежыць працаўладкаванасць чалавека з абмежаваннямі, пра навучанне на аператара ЭВМ і універсітэцкія прыбіральні – у інтэрв’ю з Ганнай Яшынай, стваральніцай ініцыятывы “Крок насустрач”.

“Мы маглі б раздаваць грошы, але мы спрабуем змяняць жыццё”

Сустрэчу валанцёраў зладзіла 6 сакавіка гарадзенскае дабрачыннае таварыства праваслаўнай епархіі. Досведам служэння моладзі дзяліліся прадстаўнікі Італіі і Малдовы.

Ідэальная Гародня Ігара Лапехі

Ігар размяшчае на стале пластыкавы макет Фарнага касцёла, трохі ўбаку перпендыкулярна Радзівілаўскі палац. Пазней на сваё месца стане Фара Вітаўта, Ратуша і Баторыеўка – і можна будзе любавацца Рынкавай плошчай у яе найлепшым выглядзе.

“Дамы эпохі” – новае вар’яцтва гарадзенцаў

Заняць чаргу зранку, дамовіцца з прадавачкай, забраць тавар у непразрыстай торбе – ці то вярнуліся часы трыццацігадовай даўніны, ці то сучасны наркагандаль?.. Не, гэта бум на лялькі! Калекцыя “Дамы эпохі” аказала наркатычны ўплыў на гарадзенцаў.