Каб жывёлам было цёпла: гарадзенцы падпісваюць петыцыю да старшыні гарвыканкама

Зусім няшмат подпісаў застаецца сабраць, каб адправіць мясцовым уладам петыцыю наконт ацяплення пункта часовага ўтрымання жывёл. Пад тэкстам ужо падпісалася каля 400 чалавек.

Гарадзенскi піяршчык – пра асаблівасці беларускага піяру, прафесійныя сакрэты і чуйку

Піяршчыкі ў Беларусі з’явіліся ў пачатку 90- ых гадоў. У афіцыйных дакументах саму прафесію называлі як заўгодна: часцей – спецыялістам па рэкламе, маркетолагам ці “спецыялістам па сувязях з грамадскасцю”. У Дзень PR-спецыяліста некаторымі прафесійнымі сакрэтамі з “Тваім стылем” падзяліўся Сяргей Іваноў – арганізатар розных моладзевых мерапрыемстваў нашага горада. 

Сталыя гарадзенцы дзеляцца ўражаннямі ад “Універсітэту Залатога Веку”

|

Каля 200 сталых гарадзенцаў наведвалі сёлета “Універсітэт Залатога Веку”, чарговы набор у які распачнецца ўжо ў жніўні.

Гарадзенскі спартсмен-парашутыст: Вышыня і неба ніколі не надакучаюць

26 ліпеня беларускія спартсмены-парашутысты адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень парашутыста. Карэспандэнт “Твайго стылю” таксама мае за плячыма 7 скачкоў, як з самалёта, так і з верталёта. Але ў гэты дзень ён вырашыў пагутарыць з сапраўдным прафесіяналам сваёй справы. Гарадзенец Андрэй Царык зрабіў ужо больш за 900 скачкоў і набліжаецца да тысячнага.

“Я так бачу”: графічныя гісторыі з жыцця студэнткі-дызайнеркі

Ёсць такія людзі, якія бачаць свет па-свойму. А некаторыя з іх  могуць сваё бачанне  адлюстроўваць, нават не маючы здымача. Гэтыя людзі (хто б мог падумаць!) – дызайнеры. Ім не трэба “многа букаф” каб распавесці цэлую гісторыю. 

Зноў у школу: “Твой стыль” прымерыў школьную форму

Крыху больш за месяц застаецца да пачатку новага навучальнага года. Дзеці падраслі за лета, а гэта значыць, трэба набываць ім новую вопратку. Для тых, хто мае патрэбу  падрыхтавацца да 1 верасня, у Гродне на Савецкай плошчы пачаў працаваць школьны базар. Карэспандэнт “Твайго стылю” вырашыў ўспомніць школьныя гады: прымерыць школьнае адзенне і прымерыцца да коштаў.
 

 

Хто яны, новыя гарадзенцы?

Штогод у Гродна  прыяжджае вялікая колькасць людзей з навакольных раёнаў і абласцей. Хтосці шукае лепшага жыцця, хтосці паступае ў навучальныя установы. Пэўнае колькасць з іх потым вяртаецца дамоў. Але для многіх  домам і родным горадам робіцца Гродна, ад’яжджаць адсюль яны не збіраюцца.  Карэспандэнт “Твайго стылю”  пагутарыў з прадстаўніком такіх “новых гарадзенцаў”.

Гарадзенскія рок-музыкі заспявалі пра хакейны клуб “Нёман” (ВIДЭА)

Рок-гурт “Точка Невозврата”  сумесна з фан-рухам ХК “Нёман” працуюць над стварэннем першай у гісторыі гарадзенскага клуба рок-кампазіцыі.

 

Дзе набыць вышыванку ў Гродне?

|

Мода на нацынальную вопратку не абмінула і Гродна, вось толькі пытанне “дзе прыдбаць вышыванку?” для большасці зацікаўленых гарадзенцаў па-ранейшаму застаецца адкрытым. Як аказалася, вышыванкай можна абзавесціся, пазбегнуўшы выезду ў Мінск або замовы праз інтэрнэт. 

Далучайся да каманды “Твайго стыля”

|

Далучайся да каманды аўтараў адзінага на Гарадзеншчыне беларускамоўнага інфармацыйнага сайта. Нам патрэбныя твае таленты!