Вайсковы тэлефон і прымач як у шпіёна. На СТА ў Гродне сабралі калекцыю рарытэтнай гукатэхнікі

У Гродне знайсці “музейныя” мясціны можна нават у зусім нечаканых месцах. Напрыклад, на станцыі тэхнічнай дыягностыкі аўтамабіляў па вуліцы Пушкіна, 43. Тут можна ўбачыць калекцыю рэтра радыёпрымачоў, міні-тэлевізараў і гукапрайгравальнай тэхнікі мінулага стагоддзя.

Ад сцэнарыя да агучкі: за тры дні гарадзенцы стварылі тры сацыяльныя ролікі супраць гандлю людзьмі

Трэнінг па стварэнню сацыяльных ролікаў праводзіў 19-22 лютага ў Гродне рэжысёр Андрэй Палупанаў з Мінскай майстэрні сацыяльнага кіно. За тры дні ўдзельнікі пазнаёміліся з галоўнымі этапамі кінавытворчасці: ад стварэння сцэнарыя і здымкаў да мантажа і агучкі фільма. За гэты час яны паспрабавалі сябе ў якасці аператараў, акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і саўнд-рэдактараў. Вынікам працы сталі тры сацыяльныя ролікі на тэму супрацьдзеяння гандлю людзьмі. 

“З часам страх прытупляецца”. Прамысловы альпініст падзяліўся фотаздымкамі “Гродна Азот” з вышыні

Нямногія штодня падымаюцца на вышыню птушынага палёту. Але ёсць людзі, якім там прыходзіцца бываць вельмі часта – дзеля небяспечнай, але добра аплачваемай працы. Дзмітрый жыве ў Быхаве, але працаваць альпіністам на гарадзенскім “Азоце” яму прыходзіцца часта.

Сустрэчы Tandem Evevning вярнуліся ў Гродна

Новы сезон моўных спатканняў Tandem Evenings in Hrodna адкрыўся ў аўторак, 16 лютага. Сустрэча невыпадкова прайшла ў час Усебеларускага тыдня роднай мовы і была прысвечана суадносінам беларускай і замежных моваў.

Прывабіць боршчыкам, утрымаць катлеткамі: тры гарадзенкі расказваюць пра мужаў-замежнікаў

Існуе меркаванне, што шлюб з замежнікам – квіток у шчаслівую будучыню. Тры гарадзенкі расказалі “Твайму стылю”, ці так гэта. А таксама што рабіць з розніцай у светапоглядах і чым адрозніваюцца замежнікі ад беларусаў.

Праехаць усю Амерыку, каб адчыніць трэнажорку для людзей з інваліднасцю ў Лідзе

|

Такую мары мае Саша Аўдзевіч з Ліды. Адправіцца ў далёкае і рызыкоўнае падарожжа ён збіраецца ўжо праз некалькі месяцаў.

Як правільна выбраць і запарыць гарбату: парады ад “чайнага п’яніцы” Аляксандра

На кожны настрой знойдзецца свая гарбата? Чаму добрая гарбата павінна быць дарагой? Што трэба піць, каб узбадзёрыцца, а што – ад дэпрэсіі? Пра чайную філасофію расказвае Аляксандр, прадавец у гандлёвай кропцы “Чаю чай” у OldCity.

У Гродне з’явілася новая інтэлектуальная гульня MusQuiz

Гульню на мінулым тыдні прэзентавалі стваральнікі ўжо вядомага PubQuiz. Новы MusQuiz – гульня па музыцы і гуках. Пераможцы першай сустрэчы выйгралі олдскульную прыстаўку, набор петардаў і пакет смачнасцяў. 

“Восем жанчын”, якія кахаюць”: навучэнцы тэатральнай студыі “Універсітэту Залатога Веку” прадставілі новы спектакль

|

Інтрыга на працягу ўсяго дзейства, эмацыйная напруга, бліскучае выкананне роляў і заслужаныя апладысменты ды кветкі – гэта ўсё пра прэм’еру новай пастаноўкі тэатральнай студыі для сталых людзей, якая дзейнічае ў Гродне.

“Залатыя рукі і бясконцая цярплівасць”. У Гродне калекцыянеры рэстаўруюць старыя аўто і рыхтуюць праект з Беластокам

|

Аўтамабіль не раскоша, а сродак руху? Кіраўнік аўтарэтраклуба “Вінтаж” Сяргей Мукасей не згодны, бо “гэта тычыцца толькі новых машын”. Старыя ж аўто ламацца пачынаюць з першага дня. Аднак менавіта гэтым – неабходнасцю прыкласці рукі і патрабавальнасцю да ўладальніка – яны і вабяць гарадзенскага калекцыянера-рэстаўратара.