Зоркамі ў алтымат-фрысбі сталі “х3орачкi” з Мінска
У турніры “Па газоне не хадзіць”, які праходзіў 17-18 лістапада ў Гродне, прымалі ўдзел каманды з усей Беларусі.
У турніры “Па газоне не хадзіць”, які праходзіў 17-18 лістапада ў Гродне, прымалі ўдзел каманды з усей Беларусі.
Па падліках Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, на беларускай мове ў нас размаўляюць 23% насельніцтва. Каб пераканацца ў гэтай статыстыцы, можна проста ўзгадаць усіх сваіх беларускамоўных знаёмых. Мы распыталі прадстаўнікоў гэтай так званай меншасці, чаму яны размаўляюць на роднай.
Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці самагубстваў. Гэты жахлівы паказчык мог бы быць меншы, калі б нашыя суайчыннікі не грэбавалі паслугамі псіхатэрапеўтычнай дапамогі.
ЛГБТ-вечарына “Rainbow Halloween Party” прайшла 2 лістапада ў клубе “Парламент”. Яе арганізавалі зацікаўленыя ў развіцці ЛГБТ-руху гарадзенцы пры падтрымцы беларускага праваабарончага праекта “ГейБеларусь”.
Спаборніцтвы па ролер-спорце, якія ўваходзяць у міжнародную серыю этапаў кубка свету і міжнародны рэйтынг WSSA адбыліся ў Гродне 3 лістапада. Чэмпіянат арганізавала ролер-школа “GrodnoRollers” і ролердром “Alpha Centauri”.
31 кастрычніка каталіцкая моладзь Гродзенскай вобласці правяла малітву Разарыя праз Skype, спалучыўшы вернікаў з Гродна, Шчучына, Ліды і Ашмян. У Гродне моладзь малілася ў Брыгіцкім касцёле.
Са спектаклем “Свіцязь – гісторыя затопленага горада” паводле балады Адама Міцкевіча сямейны тэатр “Марья Искусница” два гады з нязменным поспехам гастралюе ў Польшчы. На радзіме, у Гродне, спектакль атрымалася паказаць толькі аднойчы.
Публічная частка гэтай рамантычнай гісторыі распачалася сёлета ў траўні. ЁН, вядучы Фестывалю моладзевай журналістыкі, пры ўсіх прапанаваў ЁЙ (таксама вядучай Фестывалю!) руку і сэрца.
Героем чарговай перадачы Сяргея Будкіна “Белы спіс” стаў гарадзенец Алесь Дзянісаў – заснавальнік гуртоў “Кальян” і “Людзі на балоце”, удзельнік панкавай групы “Dzieciuki”.
Пачынаючы з 7 кастрычніка ў культурна-забаўляльным цэнтры адпачынку «Alpha Centauri» усе жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў асваенні ролікавых канькоў. Там аднаўляе працу ролердром.