Хто “разрульваў” разборкі аўтамонстраў? Амкадор-352 “Азотспецтранса” з Іванам Здановічам за рулём
Аўтабаі на выжыванне, што прашлі пад Гродна 13 жніўня, не абыходзіліся без ахвяраў. Каб эвакуіраваць параненых аўтамонстраў з гразкага поля бою патрэбна была не меншая спрактыкаванасць і дасведцанасць, чым ў саміх бясстаршных пілотаў. Іван Здановіч – кіроўца пагрузчыка Амкадор-352, галоўнага тэхнічнага партнёра імпрэзы “АзотСпецТранса”, выцягваў машыны, што буксавалі на гразкай арэне і “на руках” дастаўляў знерухомелыя машыны механікам.