“Паганства” ад Андрэя Лянкевіча
“Я быў проста шакаваны, што да гэтага часу пра гэтыя традыцыі, якім тысячы гадоў, ніхто не ведае. І калі яны пачаліся, ніхто не можа нават прыблізна сказаць. І спевы, якія захаваліся, і людзі, якія разумеюць і адчуваюць, што яны робяць і чаму” – так кажа пра сваю першую кнігу вядомы беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч.