Гарадзенцаў спакушаюць іншамаркамі
Іншамаркі як спосаб завабіць гарадзенцаў – такую тактыку барацьбы за кліентаў усё часцей абіраюць гаспадары крамаў і гульнёвых клубаў.
Іншамаркі як спосаб завабіць гарадзенцаў – такую тактыку барацьбы за кліентаў усё часцей абіраюць гаспадары крамаў і гульнёвых клубаў.
Гарадзенскія аматары кампутарных гульняў перамаглі ў агульнабеларускім конкурсе па гульні-стратэгіі “Аперацыя “Баграціён”. Удзел у спаборніцтве брала каля 5 тыс. геймераў ва ўзросце ад 13 да 17 год.
Крывыя агуркі ды вялікая морква зноў з’явяцца ў вольным продажы ў краінах Еўрасаюза.
З 1 ліпеня пачынаюць дзейнічаць новыя еўрапейскія правілы, якія рэгулююць памер і форму садавіны і гародніны.
Фестываль джазу з поспехам прайшоў 26 чэрвеня ў Гродне. За святам музыкі ў двары каралеўскага замку назіралі сотні гарадзенцаў.
Лепшыя лёгкаатлеты Беларусі змагаліся 27-28 чэрвеня ў Гродне за права выступіць на жнівеньскім чэмпіянаце свету ў Берліне. Першае месца ў агульнакамандным заліку выйграла каманда Гродзенскай вобласці.
Прэм’ер-міністры Беларусі і Літвы ўзгаднілі 26 чэрвеня ў Гродне канчатковы варыянт пагаднення, якое спрашчае перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы жыхарам прыгранічных тэрыторый.
Кіраўнік гарадзенскага вытворчага аб’яднання “Азот” Аляксандр Радзевіч прызначаны сёння міністрам прамысловасці Беларусі.
Гарадзенскія дактары выйгралі ў двух з пяці намінацый на штогадовым конкурсе “Доктар года”.
Каля Гродна можа быць збудаваны вялікі забаўляльна-гульнёвы цэнтр. Камітэт дзяржмаёмасці ўжо знайшоў участак, дзе можа з’явіцца такі комплекс.
Начная бура з навальніцай не на жарт напалохала жыхароў Гарадзеншчыны. У Лідзе і Ваўкавыску за ноч выпала больш за трэцюю частку ад месячнай нормы ападкаў!