У Гродне і Лідзе адбыліся жалобныя малебны па ахвярах тэракту ў Мінску

|

Сёння ў Фарным касцёле маліліся за загінулых і пацярпелых у час учарайшняй трагедыі ў Мінску.

“Гродна-93” змагаецца за выхад у фінал

|

У пятніцу і суботу гарадзенскія баскетбалісты згуляюць дзьве паўфінальныя гульні ў Асіповічах.

Гарадзенскія журналісты патрабуюць спыніць пераслед Анджэя Пачобута

|

Каля 20 гарадзенцаў-сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў паставілі свае подпісы пад зваротам аб адмене крымінальнай справы ў дачыненні да Анджэя Пачобута, якога вінавацяць у абразе прэзідэнта.

Гарадзенскія рыбакі прыбралі берагі Нёмана

|

На працягу некалькіх гадзін восем чалавек сабралі 60 вялікіх мяхоў смецця.

Алесю Кіркевічу прад’яўлена абвінавачанне

|

Гарадзенца вінавацяць ва ўдзеле ў “масавых беспарадках”. Інфармацыя пра гэта з’явілася сёння на сайце Міністэрства ўнутраных справаў.

Футбольны “Нёман” згуляў унічыю з БАТЭ

|

Героем стартавай гульні чэмпіянату краіны стаў брамнік гарадзенцаў Сяргей Чэрнік, які некалькі разоў уратаваў сваю каманду ад гола.

Дзмітрый Краўчанка: “Нос бы я яму зламаў дакладна”

|

Скандалам скончылася прэс-канферэнцыя пасля сканчэння апошняй сустрэчы паміж хакейнымі “Нёманам” і “Юнацтвам”. Трэнер гасцей у звыклай для сябе некарэктнай форме выказаўся пра гарадзенскую каманду. Трэнер гарадзенцаў адказаў жорстка.

Кіроўца аўтобуса ехаў праз мяжу па пашпарце манашкі

|

Анекдатычны выпадак адбыўся днямі на беларуска-літоўскім памежным пераходзе ў Прывалцы. Яе героямі сталі кіроўца рэйсавага аўтобуса Каўнас-Гродна, манашка і беларускія памежнікі.

“Нёман” саступіў у фінале чэмпіянату Беларусі па хакеі

|

Тысячы заўзятараў, якія сабраліся 1 красавіка ў гарадзенскім Лядовым палацы і ля вялікага экрану на Савецкай плошчы разыходзіліся дадому расчараванымі. “Нёман” саступіў у шостым матчы фінальнай серыі супраць “Юнацтва” і аддаў супернікам медалі чэмпіёнаў Беларусі.

“Нёман” зноў перамог “Юнацтва”

|

Пераможны гол за 2 хвіліны да канца сённяшняй сустрэчы забіў абаронца “Нёмана” Глебаў. Наступную гульню каманды згуляюць 1 красавіка ў Гродне. Пройгрыш у сённяшнім матчы на “Мінск-Арэне” азначаў бы для гарадзенцаў паразу ў фінальнай серыі.