Фотарэпартаж з Тыдня масавага футбола ў Гродне
Тыдзень масавага футболу праходзіць у гэтыя дні ў Беларусі. З гэтай нагоды ў Гродна завітала каманда беларускіх амбасадараў футболу.
Тыдзень масавага футболу праходзіць у гэтыя дні ў Беларусі. З гэтай нагоды ў Гродна завітала каманда беларускіх амбасадараў футболу.
Больш за сотню артыкулаў, рэпартажаў, інтэрв’ю, нарысаў, фотаздымкаў было даслана на конкурс для маладых журналістаў “Твой стыль”. Узнагароджванне лаўрэатаў у пяці намінацыях адбудзецца 23 траўня ў Гродне ў межах Фестывалю маладзёвай журналістыкі.
Жыхары Гарадзеншчыны маюць шанс выказаць сёння сваё стаўленне да планаў будаўніцтва на тэрыторыі вобласці атамнай станцыі. Для гэтага трэба затэлефанаваць па аднаму з нумароў студыі праграмы “Выбар” альбо даслаць СМС-паведамленне з апісаннем сваёй пазіцыі па гэтым пытанні.
Акцыя пратэсту супраць чарговага падвышэння коштаў на паліва распачалася ў гэтыя дні па ўсёй Беларусі. Ініцыятары кампаніі “Стоп Бензін” заклікаюць аўтамабілістаў краіны абмежаваць свае паездкі, а з 1 да 4 чэрвеня ўвогуле не наведваць запраўкі.
Світам і галёканнем сустрэлі трыбуны фінальны свісток суддзі футбольнага матча “Нёман”-“Нафтан”. Гарадзенцы згулялі сёння ўжо сёмую у гэтым сезоне нулявую нічыю і надалей застаюцца на перадапошнім месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату.
Восемдзесят жыхароў Гарадзеншчыны памерлі ад хваробаў, звязаных з ВІЧ-інфекцыяй. У памяць пра іх, а таксама іншых беларускіх ахвяраў СНІДу заўтра ў Гродне пройдзе акцыя “Запалі знічку”.
Дыскусія пра агульнае таталітарнае мінулае Чэхіі, Польшчы і Беларусі пройдзе 18 траўня ў Гродне. Удзел у ёй возьмуць вядомыя навукоўцы з трох краін. Уваход на дыскусію вольны.
Ужо два дні нашпігаваныя самым сучасным абсталяваннем спецаўтамабілі кантралююць аўтамабілі на пад’ездах да Беластока. Спыняюць найперш машыны з беларускімі нумарамі. Дзяжурства на дарозе нясуць 2 машыны. Адна з іх – патрульная, спыняе аўтамабілі і затым суправаджае іх да шэнгенбуса.
Два беспрацоўныя жыхары Гарадзенскай вобласці афармлялі ў сталічных крамах крэдыты на набыццё дарагіх тавараў і затым адразу перапрадавалі набытыя кампутары ды тэлевізары.
Баскетбалісты “Гродна-93” не змаглі аказаць супраціўленне ў фінале чэмпіянату краіны супраць “Мінска-2006”. Сёння наша каманда прайграла на сваёй пляцоўцы з лікам 59-83.