Беларусь – краіна пагранічча
“Край, які сёння называецца Беларусь, спрадвеку быў і застаецца краінай мяжы. Пагранічча — нязменны стан і лёс, шчасце і трагедыя гэтай зямлі на працягу больш чым тысячы гадоў, ад глыбокай старажытнасці да самых апошніх дзён”. Так піша ў прадмове да сваёй новай кнігі вядомы гарадзенскі гісторык Алесь Краўцэвіч.