Актывісты польскага руху зноў затрыманыя пад Валожынам (абноўлена)

|

Кіраўніца непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў была затрыманая сёня пад Валожынам, дзе адбываўся суд па справе Польскага Дому ў Івянцы. Разам з Анжалікай Борыс (на здымку) супрацоўнікамі ДАІ былі  затрыманыя каля 20 яе паплечнікаў.

У Бераставіцкім раёне – пажар, сібірская язва і натаўскія шпіёны

|

У выніку буры без электрычнасці засталіся 10 вёсак, дарогі заблакаваныя паваленымі дрэвамі. Гарыць Бераставіцкая падстанцыя. А тут яшчэ натаўскія шпіёны! Па такім сцэнары разгортваюцца вучэнні міністэрства па надзвычайных становішчах, якія пачаліся сёння на Гарадзеншчыне.

Летась на Гарадзеншчыне загінулі 38 дзяцей

|

Яшчэ 50 падлеткаў спрабавалі ў мінулым годзе скончыць жыццё самагубствам. Пачатак года прынёс новыя ахвяры. Так, у Смаргоні зараз расследуюць абставіны смерці 8-мі гадовай школьніцы, якая ўтапілася ў палынцы, вырубленай для акунання вернікаў у час адзначэння Хрышчэння.

Гарадзенскія выратавальнікі вызвалялі каня

|

Жывёла правалілася ўчора ў каналізацыйны люк на адным з падворкаў у Іўі. Гаспадар самастойна вызваліць каня не змог ды паклікаў на дапамогу выратавальнікаў.

Тры крокі да “вясновага шаленства”

|

Хакейны “Нёман” вядзе зацятую барацьбу за лепшае месца ў турнірнай табліцы Адкрытага чэмпіянату Беларусі. Учора гарадзенцы перамаглі на сваёй пляцоўцы з лікам 4-2 наваполацкі “Хімік-СКА”.

Гродна прагінаецца пад снегам

|

Днямі на пад’ездах многіх дамоў у Гродне з’явіліся просьбы да жыхароў па-магчымасці браць удзел у расчыстцы снега. Самастойна штодня вызваляць ад снегу двары, дарогі ды дахі дамоў гарадскія службы ўжо не могуць. Аб’ектыў карэспандэнта «Твайго стылю» зафіксаваў некалькі месцаў, дзе зіма пакуль яўна перамагае гарадзенцаў.

Жыхар Гродна патрапіўся на кантрабандзе цыгарэт

|

Аўтамабіль 35-гадовага гарадзенца быў затрыманы ў канцы тыдня пад Саколкай мабільным патрулём польскай мытні. Пасля зробленага на месцы дагляду ў “Таёце” было знойдзена 500 пачат цыгарэт без польскіх акцызных марак.

У Гродне скончыўся “Каложскі дабравест”

|

Гран-пры Фестывалю праваслаўных песнаспеваў заваяваў жаночы калектыў кляштара Святога Гегарда з Арменіі.

Армяне прадставілі на конкурс раннехрысціянскія распевы IV-VIII ст.

“Гродна-93” перамог гомельскі “Сож”

|

Госці нічога не змаглі супрацьпаставіць агрэсіўнай гульні гарадзенцаў.

У пятніцу наша дружына перамагла з лікам 96-84.

Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Гродне: глядзі і слухай

|

Поўную залю гарадзенскага тэатру лялек сабраў у пятніцу Зміцер Вайцюшкевіч. Глядзіце і слухайце рэпартаж у “Тваім стылі”.