Гарадзенскія медыкі спадзяюцца на дапамогу Еўразвязу
Гарадзенскі абласны клінічны шпіталь разам з партнёрамі з Беластоку распрацавалі некалькі праектаў на агульную суму каля 4 міліёнаў еўра. У выпадку, калі Еўрасаюз іх прафінасуе, атрыманыя грошы пойдуць на прафілактыку і лячэнне рака і сухотаў (туберкулёзу).