Сямён Шапіра: пра выбары, Каложу і чэсных чыноўнікаў

|

Старшыня гарадзенскага аблвыканкама крытыкуе апазіцыю і сумняецца ў тым, ці трэба рэканструяваць Каложскую царкву. Другая за апошні час прэс-канферэнцыя Сямёна Шапіры была багатая на рознага кшталту заявы.

Аркадзь Карпуць атрымаў 2 гады турмы

|

Былы старшыня Гарадзенскага абласнога савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі асуджаны за хабар.

Беларускія фанаты пратэстуюць супраць дзеянняў міліцыі

|

Хваля стыхійных пратэстаў футбольных заўзятараў супраць звышпільнага міліцэйскага дагляду перад уваходам на стадыёны дакацілася і да Гродна. Гарадзенскія фанаты байкатавалі 3 кастрычніка хатнюю сустрэчу сваёй каманды супраць наймацнейшага клуба краіны – барысаўскага БАТЭ.

Абмяркоўваем турыстычны лагатып Аўгустоўскага канала

|

На Гарадзеншчыне працягнуты тэрмін падачы заявак на конкурс па вызначэнні лепшага турыстычнага лагатыпа Аўгустоўскага канала.

“Нёман” з буйным лікам перамог “Металургс”

|

Хакеісты з Латвіі пяць разом вымушаны былі вымаць шайбу са сваёй браму. Перамога пакінула гарадзенскі клуб у групе лідэраў Адкрытага чэмпіянату Беларусі.

Невядомыя мярзотнікі жыўцом закапалі котку з кацянятамі

|

Уратаваць удалося котку і аднаго з трох кацянят. Ацалелым жывёлам пільна патрэбныя гаспадары!

Баскетбол – гэта эратычна!

|

Беларускія баскетбалісткі збіраюцца шакіраваць спартыўны свет сваёй новай формай. На чэмпіянаце свету, які пачаўся сёння ў Чэхіі, нашыя дзяўчаты згуляюць…у сукенках.

“Нёман” у чвэрцьфінале Кубка Беларусі

|

Сёння гарадзенскія футбалісты ў драматычным матчы адолелі ў гасцёх “Віцебск”. Героем сустрэчы чарговы раз стаў Дзмітрый Кавалёнак.

У жудаснай аварыі пад Беластокам вінаваты кіроўца грузавіка?

|

Да гэтуль галоўным падазроным быў кіроўца аднаго з двух беларускіх бусаў. Такую заяву зрабіла ў сераду пракуратура ў Беластоку. Ранкам 15 верасня два мікрааўтобусы з пасажырамі, якія ехалі на закупы ў Варшаву, сутыкнуліся з польскім цірам. У выпадку загінулі чацьвёра гарадзенцаў – тры жанчыны і мужчына, а таксама жыхар Мінскай вобласці. Чатыры чалавекі атрымалі траўмы.

Футбол на колах

|

У якую гульню ў Гродне гуляюць самым вялікім мячом? Правільна – у матабол!