Пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне абітурыентаў

|

Толькі ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на тэставанне запісалася больш за 40 тыс. абітурыентаў. Амаль 8 тысячаў з іх будуць пісаць 14-га чэрвеня тэст па беларускай мове.

За Фестывалем нацыянальных культур Фестываль беларусаў свету?

|

Фестываль беларусаў, якія жывуць у розных краінах свету, можа быць арганізаваны ў Беларусі ў 2011-м г. Пра гэта заявіў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. Па яго словах, узяць удзел у такой імпрэзе ўжо выказалі жаданне прадстаўнікі беларускіх аб’яднанняў з 40 краін.

З Фестывалю ў выцвярэзнік

|

Больш за дваццаць гарадзенцаў так перапілі ў час Фестывалю нацыянальных культур, што іх даводзілася адвозіць у выцвярэзнік. Каля паўсотні жыхароў ды гасцей горада былі аштрафаваныя за распіванне алкаголю на вуліцах.

На Фестывалі нацыянальных культур Сямён Шапіра выйшаў у людзі

|

Учора ў Гродне скончыўся VIII Фестываль нацыянальных культур. Дзякуючы яму многія гарадзенцы ўпершыню ўбачылі новага кіраўніка вобласці Сямёна Шапіру. Старшыня аблвыканкаму прайшоўся па нацыянальных падворках, дэгуставаў нацыянальныя стравы ды напоі і нават танчыў.

У кожным раёне – па 60 новых аграсядзібаў. Утопія?

|

Гаспадары многіх існуючых сёння ў вобласці агратурыстычных гаспадарак лічаць такія планы беларускіх уладаў утапічнымі. Сумняюцца ў іх рэальнасці і спецыялісты. Сёння на тэрыторыі Гарадзеншчыны працуе каля 175 аграсядзібаў. Да канца года іх колькасць па планах чыноўнікаў павінна вырасці ў 6 разоў!

Яшчэ не позна заявіцца на Seven Festival

|

Сярод хэдлайнэраў фэсту, які пройдзе з 8 да 11 да ліпеня непадалёк ад беларускай мяжы, швейцарскі гурт Lacrimosa, а таксама Sepultura (Бразілія), The Legendary Pink Dots (Нідэрланды), Vader, Heart & Soul, Hey, Coma, Strange Attractor (Нідэрланды). У міжнародным конкурсе Беларусь прадставіць гурт Spita/\ь F. Яшчэ ёсць шанс атрымаць бясплатныя візы для ўдзелу ў Фэсце!

Гродна. Пятніца. “Крытычная маса”

|

У канцы тыдня на вуліцах Гродна ў чарговы раз з’явіцца “Крытычная маса”. Гарадзенскія веласіпедысты ў суправаджанні машын ДАІ праедуць 28 траўня каля 20 км. па вуліцах горада, каб паказаць, што яны з’яўляюцца роўнапраўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Гарадзенскі баксёр змагаўся за тытул чэмпіёна свету

|

У суботу ў Швайцарыі Андрэй Абраменка біўся за тытул IBC супраць дзейснага чэмпіёна свету ў другой паўсярэдняй вазе швайцарца Раберта Белге. Паядынак скончыўся ўнічыю, што дазволіла швайцарцу захаваць свой тытул.

Дзядуля пакрыўдзіўся ды паказаў прадаўцам азадак

|

Жанчыны пакрыўдзіліся ды выклікалі міліцыю. Цяпер у дачыненні да пенсіянера заведзеная крымінальная справа.

Пасажыр згарэў жыўцом

|

Трагедыя здарылася пад ранак у нядзелю ў вёсцы Адэльск Гарадзенскага раёна. Кіроўца на іншамарцы на хуткасці ўрэзаўся ў сцяну вясковай крамы.