Футбольны “Нёман” стартуе гульнёй са “Слуцкам”
Першую сустрэчу сёлетняга чэмпіянату краіны па футболе нашая каманда згуляе 28 альбо 29 сакавіка на сваім полі. Так вырашыла лёсаванне, праведзенае 11 лютага ў Беларускай федэрацыі футбола.
Першую сустрэчу сёлетняга чэмпіянату краіны па футболе нашая каманда згуляе 28 альбо 29 сакавіка на сваім полі. Так вырашыла лёсаванне, праведзенае 11 лютага ў Беларускай федэрацыі футбола.
Удзел у імпрэзе пад лозунгам “Мы з вамі!” возьмуць увечары 9 лютага дзеячы культуры, палітыкі, студэнты, журналісты, а таксама іншыя неабыякавыя да падзеяў у Украіне жыхары Беластока, госці з Украіны.
Невядомыя актывісты спрабуюць апеляваць да сумлення аматараў алкаголю, якія аблюбавалі для сябе месца непадалёк ад апошняга аўтобуснага прыпынку па вул. Дамброўскага.
Фестываль адбудзецца ў сярэдзіне траўня ў Гродне. У яго праграме – майстар-класы ў выкананні вядучых беларускіх і замежных журналістаў, цікавыя прэзентацыі, выставы, сустрэчы са стваральнікамі дакументальнага кіно, падсумаванне вынікаў нацыянальнага конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў.
Цяпер камандай будзе кіраваць расійскі спецыяліст Сяргей Пушкоў. Раней у Беларусі ён працаваў з наваполацкім “Хімікам-СКА” і юнацкай зборнай Беларусі.
Маладыя і сталыя, пачаткоўцы і аўтарытэты, рамантычныя і рашучыя, гарадзенскія і не толькі. Так выглядаў склад удзельнікаў другога гарадзенскага паэтычнага слэму, які адбыўся 24 студзеня ў антыкавярні “Жывы час”. “Твой стыль” вёў прамую трансляцыю з імпрэзы.
Мацей Жыўна ўжо не першы раз прыязджае ў Гродна. А вось для Уладзіміра Краўцова гэта была першая міжнародная сустрэча такога ўзроўню на пасадзе старшыні гарадзенскага аблвыканкаму.
Перажыць 2014 і асабліва 2015 гг. без патрасенняў у эканоміцы будзе вельмі складана. Гэта адна з галоўных высноваў, якія прагучалі 14 студзеня ў Гродне на сустрэчы, арганізаванай мінскім Інстытутам прыватызацыі і менеджмента (ІПМ).
Бігборд з заклікам не рваць занесеныя ў Чырвоную кнігу першацветы з’явіўся на вул. Каліноўскага ў Гродне яшчэ перад Новым годам. Звычайна першыя вясновыя кветкі з’яўляюцца ў сакавіку, калі толькі сходзіць снег. Сёлетняя цёплая зіма, аднак, можа паўплываць на графік з’яўлення раслін.
Праграма Калядных і Навагодніх святаў не прапануе гарадзенцам багата цікавых і арыгінальных атракцый. Здавалася б, арганізаваны 25 снежня ў “Каралеўскім маёнтку Каробчыцы” Святочны кірмаш дакладна стане “разынкай”. Адна назва “маёнтка” абавязвае, але…