Горад пад снегам

|

Зіма вярнулася сённяшняй раніцай у Гродна.

Уладальнікі аўтамабіляў мусілі прыкладаць намаганні, каб вызваліць сваіх чатырохколых сяброў з снежнага палону.

Далей ідзе “Гомель”

|

Хакеісты “Нёмана” спынілі барацьбу за медалі чэмпіянату Беларусі. У рашаючай пятай сустрэчы чвэрцьфінальнай серыі гарадзенцы ўшчэнт прайгралі сёння “Гомелю”.

Агратурызм па-гарадзенску

|

Канцэпцыя развіцця агратурызму на Гарадзеншчыне будзе прадстаўленая 17 сакавіка ў Мінску. Ініцыятарамі распрацоўкі такога дакуманта стала грамадская рада па развіцці агратурызму, якая дзейнічае пры гарадзенскім грамадскім аб’яднанні “Клуб прадпрымальнікаў”.

Сем гадоў за 200 даляраў

|

Такое пакаранне можа чакаць гарадзенку, якая спрабавала ўчора даць хабар гарадзенскім мытнікам.

Міліцыя шукае “снежнага чалавека”

|

Міліцыя і выратавальныя службы Іўеўскага раёна збіраюцца шукаць загадкавую калматую істоту, падобную на малпу. Летась тая нарабіла шуму на Лідчыне.

Вобшукі на Астравеччыне

|

Вобшукі актывістаў антыядзернай кампаніі адбыліся ўчора і сёння ў Астраўцы. Міліцыянты з санкцыі пракурора раёна агледзілі кватэры івана Крука і Мікалая Ўласевіча.

Удалая рэпетыцыя

|

Футбалісты “Нёмана” перамаглі ўчора ў таварысцкай сустрэчы “Ліду” з лікам 4-0.

Гарадзенскія ўніверсітэты распачынаюць бізнэс

|

На базе ўніверсітэту імя Янкі Купалы і аграрнага ўніверсітэту хутка паўстануць унітарныя прадпрыемствы, якія маюць зарабляць дадатковыя грошы для гэтых установаў.

“Нёман” у кроку ад паўфіналу

|

Хакеісты “Нёман” перамаглі 9 сакавіка супернікаў з “Гомеля” з лікам 1-0. Лік у чвэрцьфінальнай серыі стаў 2-1 на карысць гарадзенцаў.

У Мінску прайшла Асамблея няўрадавых арганізацый

|

Звыш 300 чалавек узялі ўдзел у Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі, якая праходзіла 6-7 сакавіка ў Мінску.