У Гродне працуюць міжнародныя назіральнікі
У горад ужо прыехалі кароткатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ, а на заўтра запланаваны прыезд у горад кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД.
У горад ужо прыехалі кароткатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ, а на заўтра запланаваны прыезд у горад кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД.
Выстава вядомага гарадзенскага фатографа пад назвай “Мая Гарадзенская зямля” адчынілася ў выставачнай залі “Тушына” ў Маскве.
Дамову пра ўсталяванне партнёрскіх сувязаў паміж гарадамі плануецца падпісаць у лютым у час візіту ў Ізраіль дэлегацыі на чале з старшынём гарадзенскага гарвыканкама Барысам Казялковым.
Гарадзенскія ўлады адмовіліся прадставіць кандыдату ў прэзідэнты памяшканне для сустрэчы з выбаршчыкамі. У адказ палітык заклікаў гарадзенцаў сабрацца заўтра ў 18.30 на прыступках абласной філармоніі.
Учора ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне за кандыдатаў у прэзідэнты краіны. З розных куткоў горада і вобласці даходзілі паведамленні пра факты прымусу людзей галасаваць да 19 снежня.
Рэдзька са шмальцам, сёрбанка са свежых грыбоў, мясны прыварак, рыба па-гультайску, ліповая настойка – разам пад 150 унікальных рэцэптаў беларускіх страваў і напояў пад адной вокладкай!
У паштовых скрынях многіх гарадзенцаў учора з’явілася паштоўка ад прэзідэнта краіны. “Вместе мы добьёмся большего!” – абяцае фаварыт блізкіх прэзідэнцкіх выбараў на адваротным баку паштоўкі.
У цэнтральнай частцы горада ў хуткім часе знікне чарговы драўляны дом. Апошнія дні дажывае дом №20 па вуліцы Дзяржынскага, які месціцца адразу за прыпынкам гарадскога транспарту.
Каманда КВН “Для цябе ЕГУ” (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт) перамагла ў фінале літоўскай Лігі КВН.
Гарадзенскія выратавальнікі тушылі ўчора ў пад’ездзе аднаго з дамоў па вул. Дамброўскага дзіцячы вазок.