Эколагі папярэджваюць: завод пагражае здароўю людзей

|

Да 2016 г. у Гродне павінен быць збудаваны завод па спальванні смецця. На думку беларускіх эколагаў, гэта сур’ёзна пагражае здароўю людзей і навакольнаму асяроддзю.

Гарадзенская міліцыя шукае кіроўцу, які забіў веласіпедыста

|

Цела мужчыны было знойдзена сёння а 7-й раніцы ля дарогі ў Іўеўскім раёне. Супрацоўнікі ДАІ шукаюць зараз грузавік, кіроўца якога з’ехаў з месца здарэння.

Мост Святога Францішка

|

Такую назву мае новая кніга гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль, якая выйшла ў кніжнай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Дзіцё ледзь не пусціла пад адхон цягнік “Гомель-Гродна”

|

Шасцігадовы хлопчык клаў 2 лістапада каменьчыкі на рэйкі на адной з прыгарадных станцый у Гомелі. Супрацоўнікі аховы заўважылі гэта перад самым прыбыццём цягніка “Гомель-Гродна”.

“Нёман” дэкласаваў “Брэст”

|

Гарадзенскія хакеісты працягваюць радаваць сваіх прыхільнікаў. 29 кастрычніка гарадзенцы не пакінулі камня на камні ад абароны гасцей з “Брэста”.

Грамадскае абмеркаванне пытання пра перанос гарбарнага завода

|

Абсталяванне на гарадзенскім гарбарным заводзе маральна і фізічна састарэла, а выкіды ад яго вытворчасці пагражаюць здароўю гарадзенцаў.

“Три шурупа – Halloween” – два дні рока ў Гродне

|

Выступ найбольш яркіх гуртоў з піцерскага рок-клуба стане адметнасцю сёлетняга рок-фэстывалю “Тры шрубы”, які пачнецца ў суботу ў гарадзенскай філармоніі. Гісторыя фестываля пачалася ў 1999 г. Сёлетні фестываль будзе ўжо 14-м па ліку.

У Гродне на дарогах вялізныя коркі

|

Гарадзенскія аўтамабілісты абураюцца дзеяннямі ўладаў, з-за якіх у горадзе ў час “пік” ужо другі дзень утвараюцца вялізныя коркі. 28 кастрычніка ў горадзе на рамонт быў зачынены мост па вул. Паповіча. У сувязі з гэтым аграмадная колькасць машын сканцэнтравалася на вуліцах, блізкіх да цэнтра горада.

У Гродне прэзентавалі “Постаці” (відэа, фота)

|

Цёплыя словы і песні, малыя дзеткі і сівыя гарадзенцы, перапоўненая зала абласной бібліятэкі – у такой абстаноўцы ўчора ў Гродне адбылася прэзентацыя дыску “Постаці”, які складаецца з відэаінтэрв’ю з людзьмі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай культуры.

Навучанне і кар’ера-2011. Гарадзеншчына

|

Такую назву мае кірмаш, які пачне працаваць 31 кастрычніка ў сценах Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.