Што «свеціць» гарадзенкам на Алімпіядзе?
Заўтра ў канадскім Ванкуверы стартуюць Зімовыя Алімпійскія гульні. У складзе беларускай каманды ёсць і прадстаўнікі Гарадзеншчыны.
Заўтра ў канадскім Ванкуверы стартуюць Зімовыя Алімпійскія гульні. У складзе беларускай каманды ёсць і прадстаўнікі Гарадзеншчыны.
Як падтрымліваць сваё здароўе і свой знешні выгляд, спраўляцца са стрэсамі, цікава і з карысцю адпачываць, адукоўвацца і быць карыснымі людзям. Гэта толькі кароткі пералік тэмаў, цікавых удзельнікам першай сустрэчы ў межах праекта “Універсітэт Залатога Веку”, які распачаўся ўчора ў Гродне.
Фірму абвінавацілі ў неправільным выкарыстанні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыннікам ва ўсім свеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны.
Вада мае мутны колер, непрыемны пах і непрыдатная для піцця і гатавання ежы. Падобная сітуацыя і ў некаторых іншых месцах горада.
У суботу ў Друскеніках адчыніцца выстава гарадзенскіх мастакоў. Адзін з яе аўтараў – галоўны мастак абласнога драмтэатра Алесь Сураў, называе гэтую падзею праявай “народнай артыстычнай дыпламатыі”.
Імпрэза адбудзецца 10 лютага ў будынку ўніверсітэта ў Беластоку. Удзел у яе арганізацыі бяруць Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку, а таксама гарадзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Гэта толькі некаторыя з тэмаў у праграме Дня прафесійнага роста псіхолага, які пройдзе заўтра ў Гродне. Між тым беларускі парламент рыхтуе асобным беларускім псіхолагам непрыемны падарунак.
Так вынікае з адказаў старшыні гарвыканкама Барыса Казялкова і з намесніка міністра культуры, атрыманых нядаўна актывістамі кампаніі ў абарону гісторыка-культурнай спадчыны горада.
З 23-га лютага за распіванне піва ў цягніках і на чыгуначных станцыях будзе накладацца штраф у памеры да 280-ці тысяч. З гэтага дня ўступаюць у сілу чарговыя дапаўненні да закона, які рэгулюе распіванне алкагольных напоеў у грамадскіх месцах.
Трагедыя здарылася ўчора ў абед непадалёк ад Наваградка. Кіроўца МАЗа пры павароце не заўважыў таксі.