Яшчэ аднаго жыхара Гарадзеншчыны абвінавацілі ў тэрарызме
Абвінавачванне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акта высунута ўчора супраць ваўкавыскага прадпрымальніка Ўладзіміра Асіпенкі. На лаве падсудных разам з ім можа апынуцца і адзін з былых кіраўнікоў аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Гарадзенскага аблвыканкама.