Куды зніклі абухаўскія свіні?

|

З жывёлагадоўчай фермы ў Абухаве таямніча зніклі 39 свіней. Па словах работнікаў свінакомплексу, такога не здаралася за ўсю яго гісторыю. Свіны грып?

Пяць сутак за бег у трусах і працівагазе

|

Такае пакаранне атрымаў юнак, які на спрэчку ў такім выглядзе 1 траўня зрабіў тры кругі па цэнтральнай плошчы Слоніма.

“Шорашым” у Гродне

|

На Гарадзешчыне гасцявалі студэнты жыдоўскіх навучальных установаў з краін СНД. У Гродне яны наведалі найстарэйшую на тэрыторыю СНД дзеючую сінагогу.

У Астраўцы забаранілі сустрэчу краязнаўцаў

|

Улады Астравецкага раёна не дазволілі сустрэчу з мясцовым насельніцтвам сябрам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Адмова матываваная тым, што “в ближайшие месяцы в районе запланировано много разных массовых мероприятий”.

У Гродне распаўсюджваецца Хрысціянская Антыкрызісная праграма

|

Не прыніжайцеся за грошы. Не захоўвайце грошы ў банках. Трымайце дома запас прадуктаў. Лішкі грошай і прадуктаў раздавайце бедным. Гэта толькі некаторыя палажэнні Хрысціянскай Антыкрызіснай праграмы, расклеенай днямі ў розных месцах горада.

Анжаліку Борыс прымаюць на дзяржаўным узроўні

|

Учора кіраўніца непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.

Аматары вольнага праграмнага забеспячэння сустрэнуцца пад Гродна

|

Рэгістрацыя на міжнародны збор і канферэнцыю “Linux Vacation / Eastern Europe”, якія пройдуць 2-5 ліпеня на турбазе “Хімік” пад Гродна, ужо распачалася. Удзел у сустрэчы возьмуць энтузіясты у галіне свабоднага праграмнага забеспячэння з усёй краіны, а таксама замежныя госці.

Пара школьных пабораў

|

У шэрагу гарадзенскіх школаў ідзе актыўны збор грошай на выпускныя іспыты. На кветкі, каву, гарбату ды мінералку і печыва для экзаменацыйнай камісіі збіраюць часам па 50 тыс. з кожнага выпускніка.

Як дзед гарэлку з гіпермаркету выносіў

|

Спрытны дзядуля пераліваў гарэлку ў бутэльку з-пад мінералкі. Выявіць такі спосаб крадзяжу ўдалося з дапамогай камеры відэаназірання.

“Нёман” перамог землякоў са “Смаргоні”

|

Нядзельная сустрэча ў Смаргоні скончылася з лікам 0-2 на карысць гарадзенцаў. Дзякуючы гэтай перамозе “Нёман” замацаваўся сярод лідэраў чэмпіянату краіны.