У Лідзе настаўнік збіў веласіпедыста
Чалавек на ровары выехаў на пешаходны пераход ды патрапіў пад колы аўтамабіля “КІА”, якім кіраваў настаўнік адной з лідскіх школаў. Замест таго, каб спыніцца, той паспяшаўся з’ехаць з месца здарэння, але ў хуткім часе вярнуўся, каб “замесці сляды”.