Шэсць міліёнаў еўра на мадэрнізацыю Кузьніцы
Пасля мадэрнізацыі памежнага пераходу ў Кузьніцы з’явяцца новыя сістэмы відэаназірання, брамы для выяўлення радыёактыўных рэчываў, новыя памяшканні для памежных і мытных службаў. Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё будаўнічых прац, якія плануецца скончыць зімой 2011-га г.