Аўтакіно на Юбілейцы адкрыла сезон

|

Не толькі купацца і і загараць, але і глядзець кіно маюць цяпер магчымасць гарадзенцы, якія любяць адпачываць на возеры Юбілейным. З мінулых выходных тут працуе Аўтакіно.

Гарадзенскія медыкі сярод лепшых у краіне

|

У спаборы на вызначэнне лепшых медыкаў краіны 2009-га года лекары з Гарадзеншчыны перамаглі ў 2-х з 5-ці намінацый.

Хто зойме месца Анжалікі Борыс?

|

Заўтра ў Гродне адбудзецца сход Рады непрызнаваемага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі. На ім павінна вырашыцца, хто зойме месца кіраўніка СПБ замест Анжалікі Борыс, якая нечакана для ўсіх на гэтым тыдні заявіла пра сваё рашэнне зыйсці ў адстаўку.

Літоўцаў непакояць планы будаўніцтва беларускай АЭС

|

“У выпадку аварыі на беларускай АЭС усё насельніцтва Вільні, сталіцы Літвы, трэба будзе эвакуяваць. Мы лічым няправільным, што спачатку прымаецца рашэнне аб выбары Астравецкай пляцоўкі, а затым мы пачынаем шукаць рашэнні ўзнікшай праблемы” – лічыць віцэ-міністр энэргетыкі Літвы Ромас Шведас.

“Машина времени” пад сценамі Мірскага замку

|

Легендарны расійскі рок-гурт стане галоўнай зоркай “Музычных вечароў у Мірскім замку”, якія распачынаюцца сёння. Канцэрт “Машины времени” на чале з Андрэям Макарэвічам (на здымку) пачнецца 20 чэрвеня ў 21.00.

Гарадзенцы лепш за ўсіх перажылі “Агонію”

|

Трыюмфам гарадзенскіх каманд скончылася Агульнарасійская гульня-“схватка” “Агонія”, якая адбывалася ўчора на тэрыторыі Калужскай і Тульскай вабласцей. Першае месца з вялікім адрывам ад сапернікаў заняла гарадзенская Night City. Іншая гарадзенская каманда – “9 мая”, фінішавала другой. Прызавы фонд гульні складаў 3220 даляраў.

Перадваенны Гродна на шпіёнскіх аэрафотаздымках

|

Унікальныя аэрафотаздымкі Гродна, зробленыя ў час Другой Сусветнай вайны нямецкімі самалётамі-шпіёнамі, з’явіліся ў інтэрнэце. Якасць здымкаў такая, што дазваляе добра ўбачыць планіроўку горада, пазнаць многія вядомыя гарадзенцам будынкі.

Чорныя выходныя: смерць сабрала багатую даніну

|

У Зельвенскім раёне маланка забіла дзіця. Шэсць чалавек утапіліся. Смерцю скончыліся некалькі аварый. І ўсё гэта – за мінулыя выходныя.

Футбалісты “Нёмана” зноў прайгралі

|

Адзіны гол у сустрэчы супраць мінскага “Дынама” нашай каманда прапусціла на 5-й дададзенай арбітрам хвіліне гульні. “Нёман” па-ранейшаму знаходзіцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы. Наперадзе – гульня з чэмпіёнамі краіны – БАТЭ.

Анжаліка Борыс ідзе ў адстаўку

|

Ціск з боку беларускіх спецслужбаў альбо тайны план польскага міністэрства замежных справаў – такія версіі прычын рашэння Анжалікі Борыс пакінуць пасаду кіраўніцы непрызнаваемага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі фігуруюць найчасцей у польскіх СМІ.