Уладзімір Саўчанка дае паказанні ў судзе

|

Былы старшыня гарадзенскага аблвыканкама з’явіўся сёння на судовае паседжанне па справе Мікалая Аўтуховіча, які, нібыта, рыхтаваў у 2005 г. замах на Саўчанку. Гэта першае з’яўленне былога галавы Гарадзеншчыны на публіцы з моманту яго нечаканага зыходу ў адстаўку “па стане здароўя”.

Аўтарка юбілейнага каментару атрымала ўзнагароду

|

Аўтаркай юбілейнага, 2000-га каментара да матэрыялаў “Твайго стылю” стала Аксана Савашынская. На гэтым тыдні яе чакала фірмовая кашулька нашага сайту.

Фантазіі кантрабандыстаў няма мяжы

|

Падвойнае дно кошыка з лазы, кнігі, футбольныя мячы і многія іншыя прадметы выкарыстоўваліся беларускімі кантрабандыстамі цыгарэт, якія канфіскоўвалі польскія мытнікі. Днямі іх калекцыю арыгінальных спосабаў кантрабанды  папоўніла жанчына, затрыманая на пераходзе ў Баброўніках.

У Гродне адбудзецца Фестываль маладзёвай журналістыкі

|

Майстар-класы ў выкананні лепшых беларускіх журналістаў, фотавыстава, разнастайныя прэзентацыі, цікавая культурная праграма, сустрэчы з цікавымі людзьмі – ўсё гэта чакае ўдзельнікаў імпрэзы, якая пройдзе 21-23 траўня.

Гродна – Друскенікі: дэкларацыя аб намерах

|

Сучасныя кампутарныя класы, маладзёжныя студыі гуказапісу, сумесныя летнікі для таленавітай моладзі, велапаркінгі на базе школ-партнёраў – гэта толькі невялікі пералік ідэяў сумесных праектаў, якія за еўрапейскія грошы збіраюцца разам рэалізоўваць улады Гродна і Друскенікаў.

Таямніцы гарадзенскага Фарнага касцёла

|

“У свеце моцных ліхтароў агледзеліся і ўбачылі шмат трунаў. Адныя з іх стаялі акуратна састаўленыя, зачыненыя, іншыя былі адкрытыя і ў іх проста былі накіданыя чэрапы і косці” – так распавядае пра ўбачанае ў скляпеннях Фарнага касцёлу пробашч катэдры ксёндз Ян Кучынскі.

Гарадзенскія мытнікі ледзь не сарвалі спектакль у Магілёве

|

На памежным пераходзе ў Баброўніках быў затрыманы аўтамабіль, які вёз тэатральныя рэквізіты ў Магілёў, дзе мелася выступаць варшаўская Тэатральная студыя “Кола”. Цяпер польскія акторы сумняюцца, ці захочаць яны калі-небудзь яшчэ ехаць у Беларусь.

Вакол Астравецкай АЭС кіпяць жарсці

|

У Літве сабрана 22 тысячы подпісаў супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Украінскія эколагі заявілі ўчора, што гэты праект патэнцыйна небяспечны для Ўкраіны. Амбасадар Расіі ў Беларусь супраць удзелу кітайцаў у пабудове беларускай атамнай станцыі.

“Лакаматыў” застаўся ззаду

|

Гарадзенскія баскетбалісты двойчы перамаглі на сваёй пляцоўцы віцебскі “Лакаматыў”, які з’яўляецца асноўным пераследвальнікам “Гродна-93” у чэмпіянаце краіны. Перад матчамі, якія прайшлі ў Гродне ў пятніцу і суботу, гарадзенцы займалі трэцяе месца ў турнірнай табліцы, а госці – чацьвёртае.

“Лясная казка” для турэмшчыкаў

|

На базе гарадзенскага дзіцячага лагеру “Лясная казка” днямі прайшлі нядаўна спаборніцтвы сярод супрацоўнікаў папраўчых установаў Гарадзеншчыны. Турэмшчыкі вызначалі лепшых у біятлоне, лыжах, катанні на санках, уздыманні гіраў і перацягванні канатаў.