Дзесяцігадовы гарадзенец 5 дзён знаходзіўся ў вышуку

|

Хлопец уцёк 13 верасня з дзіцячага шпіталю па вул. Астроўскага і некалькі дзён бадзяўся па горадзе. Міліцыянты знайшлі аматара прыгодаў праз 5 дзён у раёне апошняга прыпынку грамадскага транспарту па вул. Суворава.

“Смаргонь” памірае стоячы

|

Футбольныя клубы з Гарадзеншчыны не радуюць апошні месяц сваіх заўзятараў. “Смаргонь” мае толькі адну (!) перамогу ў чэмпіянаце і ўпэўненна займае апошняе месца. “Нёман” у апошніх чатырох гульнях набраў толькі 1 ачко з 12 магчымых.

«Гараднічанка» на старце

|

Услед за мужчынскім «Кронанам» на гэтым тыдні распачынае новы гандбольны сезон і жаночая «Гараднічанка».

Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродна

|

Адразу некалькі цікавых нефармальных адукацыйных мерапрыемстваў пройдуць на наступным тыдні ў Гродна. Усе яны павінны прадэманстраваць карысны ўплыў нефармальнай адукацыі на паляпшэнне якасці жыцця людзей.

Уладыка Філарэт стане ганаровым прафесарам Гарадзенскага ўніверсітэту

|

Урачыстая цырымонія надання звання адбудзецца 21 верасня на пашыранным паседжанні Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.

Чацьвёртая перамога “Нёмана”

|

Гарадзенскія хакеісты працягваюць радаваць сваіх заўзятараў. На рахунку каманды ўжо 4 перамогі ў пяці гульнях Адкрытага чэмпіянату Беларусі.

TLUSTA LUSTA у “Нашай Альтэрнатыве”

|

Да канца верасня мае ўбачыць свет новая складанка беларускамоўнай альтэрнатыўнай музыкі «Наша альтэрнатыва». У ліку выканаўцаў, чыя творчасць будзе прэзентаваная на дыску – найбольш вядомы ў апошнія часы гарадзенскі гурт TLUSTA LUSTA.

180 км. у гадзіну па сустрэчнай паласе

|

З такой хуткасцю ўцякаў учора ад міліцыі ў бок Гродна п’яны жыхар Шчучына. Пагоня за ім дала плён толькі ля Абухава.

Спрошчаны пераезд мяжы адкладаецца

|

Беларускі бок папрасіў дадатковы час на падрыхтоўку да арганізацыі спрошчанага перасячэння мяжы з Літвой. Дамова пра гэта павінна была быць падпісана у час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню.

Беларуская мова: маці ці мачаха?

|

Ці ёсць у Гродне беларускія школы ці класы? Ці перспектыўна зараз вучыцца па-беларуску? Што думаюць пра гэта гарадзенцы?