У Гродне захаваны падатак на адпачынак у санаторыях

|

Ахвотным адпачыць у санаторыях і здраўніцах горада давядзецца плаціць падатак у памеры 3% ад кошту пуцёўкі.

У Наваградку шукаюць землякоў-эмігрантаў

|

Настаўнікі і вучні наваградскай школы №1 вывучаюць гісторыю беларускай школы ў нямецкім гарадку Кам. Менавіта ў гэтае нямецкае мястэчка ў канцы Другой сусветнай вайны перабралася частка настаўнікаў Першай беларускай гімназіі, якая працавала ў Наваградку ў 20-40-я гады.

Да трагедыі заставаліся хвіліны

|

Дзве маленькія дзяўчынкі ледзь не сталі ахвярамі пажару ў вёсцы Рытань у Астравецкім раёне. Бацькі паклалі малых (адной дзяўчынцы 2 гады, а другой – год) спаць і пайшлі ў краму. Калі праз 10 хвілін вярнуліся, то бацька ледзь змог прабіцца праз дымавую завесу, каб уратаваць сваіх дачок.

Эколагі патрабуюць праз суд праектныя дакументы Астравецкай АЭС

|

Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласці разгледзіць позву грамадскага аб’яднання “Экадом” да Дырэкцыі будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Змяняецца тэлефонны код Ліды

|

Да пяцізначных нумароў жыхароў Ліды і Лідскага раёна дадаецца лічба “5”, а міжгародні код “01561” ў ноч на 22 студзеня будзе зменены на “0154”.

Навучальныя ўстановы з Беластоку гатовыя прыняць беларускіх студэнтаў

|

На зварот польскага міністэрства вышэйшай адукацыі прыняць у сябе беларускіх студэнтаў адгукнулася каля 50 польскіх ВНУ. Сярод іх і некалькі вышэйшых школ з Беласточчыны.

Новы год – новыя нелегалы

|

Чацьвёра грамадзян Афганістану затрымалі ўчора гарадзенскія памежнікі. Нелегалы спрабавалі перайсці беларуска-літоўскую мяжу.

Бясплатныя візы для грамадзян і санкцыі для чыноўнікаў (Абноўлена)

|

З 1 студзеня Польшча будзе выдаваць бясплатныя нацыянальныя візы для грамадзян Беларусі. Адначасова будзе абмежаваны ў’езд на тэрыторыю Польшчы шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Такога кшталту дзеянні польскі ўрад прыняў у адказ на масавыя рэпрэсіі у дачыненні да беларускіх грамадскіх актывістаў, палітыкаў і журналістаў пасля выбараў 19 снежня.

Сямён Шапіра: псеўдааванс года?

|

Газета “Наша Ніва” назвала старшыню гарадзенскага аблвыканкама ў якасці адной з найбольш яркіх асобаў года ў Беларусі. Сямён Шапіра быў адзначаны ў намінацыі “Аванс года”.

Такіх мадэльных калекцый вы не бачылі (Абноўлена)

|

Паказ унікальнай калекцыі адбыўся 23 снежня ў гарадзенскім універсіэце імя Янкі Купалы.