Што можна выйграць за мільён даляраў?
Трэцяга красавіка распачынаецца чарговы чэмпіянат краіны па футболе. Футбалісты «Нёмана» сустракаюць футбольную вясну з адным з самых сціплых бюджэтаў сярод каманд вышэйшай лігі.
Трэцяга красавіка распачынаецца чарговы чэмпіянат краіны па футболе. Футбалісты «Нёмана» сустракаюць футбольную вясну з адным з самых сціплых бюджэтаў сярод каманд вышэйшай лігі.
Усталяваць інфармацыйныя шыльды пра адметныя будынкі і вуліцы ў гістарычным цэнтры горада Гродна прапанавалі гарадскім уладам сябры абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў “ВІТ”. У дасланым учора на адрас гарвыканкама лісце грамадскія актывісты спасылаюцца на досвед іншых беларускіх гарадоў і суседніх краін.
Юнака судзілі сёння ў Гродне за незаконны распаўсюд бюлетэню “Хрысціянская абарона”. Пра разгляд судовай справы хлапцу паведамілі па тэлефоне за некалькі гадзінаў да яе пачатку.
Аўтамабіль, які перавозіў электрашчыты, загарэўся ўчора пад вечар на 512 км. трасы Масква-Рыга. Кіроўца, які ўбачыў воблака дыму ў люстэрка, паспеў адчапіць другі прычэп, але самастойна справіцца з пажарам не змог.
Адразу тры чалавекі, якія спрабавалі дапамагчы чалавеку, у якога пачаўся прыпадак эпілепсіі, апынуліся пад коламі аўтамабіля. Выпадак здарыўся ўчора ўвечары ў адной з вёсак у Воранаўскім раёне. А ў Гродне аўтамабілістамі былі збітыя два школьнікі.
Галоўную рэдактарку газеты “Głos znad Niemna na Uchodźstwie” Ірэну Валюсь абвінавачваюць у “Парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання”. Разгляд судовай справы пачнецца 26 сакавіка а 10-й гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.
Гарадзенцы дыхаюць самым чыстым паветрам у параўнанні з жыхарамі іншых абласных цэнтраў Беларусі. Спецыялісты тлумачаць гэта добрым планаванем месцаў будаўніцтва прадпрыемстваў вакол горада.
Смяротны ўдар патэльняй па галаве замежнаму госцю нанёс 22-х гадовы жыхар Шчучына. Трагедыя здарылася ў час п’яной сваркі ў адным з дамоў па вул. Шчорса ў Гродне.
Незалежна ад вынікаў апошніх гульняў чэмпіянату, гарадзенцы гарантавалі сабе месца на п’едэстале чэмпіянату краіны. Куды менш нагодаў для радасці ў гарадзенскіх валейбалістак, якія занялі ў жаночым чэмпіянаце краіны апошняе месца.
Перамога над лідэрамі чэмпіянату пакідала гарадзенцам тэарэтычныя шансы пазмагацца за залатыя медалі. Госці, аднак, падцвердзілі статус безумоўна мацнейшай беларускай баскетбольнай дружыны.