Для каго «бомба», а для каго дзюрка ад баранкі
«Трансфернай бомбай» назвалі балгарскія журналісты пераход найлепшай гарадзенскай баскетбалісткі ў склад тамтэйшага клуба «Дунав». Гарадзенская «Алімпія», якая выхавала спарцменку, не атрымае за гэты «трансфер» аніводнай капейкі.