У Гродне адбыўся конкурс блізнятак і двайнятак

|

Пятнаццаць пар змагаліся ў мінулую пятніцу на сцэне гарадскога Дома культуры за званне самых таленавітых блізнятак і двайнятак Гродна. Перамогу святкавалі Дзіяна і Крысціна Калеснікі.

Жалоба не абвешчана, але колькасць забаўляльных праграм зменшыцца

|

У нядзелю ў Беларусі  з 12.00 да 18.00 будзе абмежаваная колькасць забаўляльных праграм на тэлебачанні і радыё.

“Гродна-93”: ёсць першая перамога ў паўфінале

|

Гарадзенскія баскетбалісты адолелі ўчора ў першай паўфінальнай сустрэчы чэмпіянату краіны па баскетболе свайго прынцыповага суперніка – “Асіповічы”.

Трэцяя гульня без перамогі і без галоў

|

Футбалісты “Нёмана” зноў не парадавалі сваіх заўзятараў. На сваім полі гарадзенцы прайгралі ў сераду сталічнаму “Дынама” з лікам 0-1.

У Гродне адзначаць Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў

|

18 красавіка ў Гродне адбудзецца некалькі экскурсій па цікавых гістарычных мясцінах горада. Акцыя ладзіцца ў межах Фэсту экскурсаводаў, які ладзіцца ў Беларусі другі год запар.

На рэкламу “Масакры” не хапае грошай

|

Рэжысёр знятага на Гарадзеншчыне фільма “Масакра” скардзіцца журналістам на недахоп грошай для “раскруткі” кінастужкі. Бюджэт здымкаў фільма Андрэя Кудзіненкі склаў каля пяці міліярдаў рублёў.

Скандал вакол будоўлі элітных дамоў у Гродне

|

Генеральны дырэктар будаўнічай фірмы затрыманы, а людзі, якія заплацілі грошы за кватэры ў новых дамах, так пакуль у іх і не засяліліся.

Кіраўнік беларуска-расійскага акцыянернага таварыства “Кансент” Андрэй Лушч быў затрыманы 8 красавіка. У дачыненні да яго, а таксама бухгалтара гэтага прадпрыемства, распачатая крымінальная справа, звязаная з дзьвюма дамамі-даўгабудамі ля гарадзенскага аўтавакзала.

Лепшы гарадзенскі валейбаліст хоча змяніць грамадзянства

|

Выхаванец гарадзенскага валейболу хоча атрымаць грамадзянства Польшчы. Беларускія спартыўныя чыноўнікі збіраюцца да канца змагацца за тое, каб Алег Ахрэм надалей гуляў за зборную Беларусі.

Гарадзенцы спачуваюць польскаму народу

|

Сотні гарадзенцаў пакінулі свае спачувальныя запісы ў жалобнай кнізе, выстаўленай у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне з нагоды смерці прэзідэнта Леха Качыньскага.

Загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі

|

Трагедыя здарылася сёння ранкам пад Смаленскам. Разам з Лехам Качыньскім загінула яго жонка, а таксама вялікая колькасць высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў і вядомых грамадскіх дзеячоў.