Пацярпелых выратавалі з дапамогай спецтэхнікі
Учора ўвечары ля вёскі Трычы пад Гродна перакуліўся “Фольксваген”. Выцягнуць з салона яго пасажыраў змаглі толькі супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных становішчах.
Учора ўвечары ля вёскі Трычы пад Гродна перакуліўся “Фольксваген”. Выцягнуць з салона яго пасажыраў змаглі толькі супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных становішчах.
Эпідэміёлагі выявілі ў вадзе ў раёне пляжа імя ХХІІ-га партз’езду КПСС небяспечныя мікрабіялагічныя рэчывы. Калі паўторная проба таксама дасць станоўчы вынік – купанне ў Нёмане будзе забаронена.
У складзе аб’яднанага атраду беларускіх выратавальнікаў яны возьмуць удзел у ліквідацыі пажараў, якія ахапілі цэнтральныя раёны Расіі.
Шаснаццаць чалавек загінулі сёлета на Гарадзеншчыне на вытворчасці. Гэта амаль у тры разы больш, чым за такі ж прамежак часу ў мінулым годзе. Яшчэ 41 чалавек атрымалі ў час працы цяжкія траўмы.
Дваццацігадовы гарадзенец разбіў днямі рукой экран гульнёвага апарату ў залі “Пяць зорак” па вул. Віленскай.
Такую версію не выключаюць польскія гісторыкі, якія даследуюць лёс зніклых без вестак ахвяраў “Аўгустоўскай аблавы” 1945 г. Супрацоўнікі НКВД з дапамогай савецкіх і польскіх вайсковых частак затрымалі тады ў ваколіцах Аўгустова і Сувалак каля 2 тыс. чалавек, якіх падазравалі ў сувязях з антысавецкім падполлем.
Восем падлеткаў бачылі ноччу ў Воранаве нешта падобнае, па іх словах, на прывід. Зараз жыхары мястэчка абмяркоўваюць зробленыя юнакамі фотаздымкі.
Паказальнымі выступамі на вуліцах горада скончыліся ў Лідзе спаборніцтвы па тэктоніку. У першы дзень жніўня аматары моднага танцавальнага руху змагаліся за права называцца лепшымі танцорамі ў дуэлях сам на сам. Эстафету ад Ліды прымае Гродна.
З валявой перамогі пачалі новы сезон хакеісты гарадзенскага “Нёмана”. Учора ў таварысцкай сустрэчы наша каманда адолела на сваёй пляцоўцы расійскія “Крылья Советов”.
Хлопец з дзяўчынай загінулі ў апошні дзень ліпеня ў Воранаўскім раёне пад коламі аўтамабіля. Больш пашанцавала двум школьніцам, якія патрапілі пад колы ў нядзелю на праспекце Касманаўтаў у Гродне.