Нумар 88? Не рэкамендуем!
Беларускім футбалістам у новым сезоне рэкамендавана пазбягаць нумароў 14, 18, 28, 88 на сваіх кашульках. За кожнай з гэтых лічбаў у асяроддзі футбольных хуліганскіх групіровак стаяць закадаваныя фашысцкія сімвалы.
Беларускім футбалістам у новым сезоне рэкамендавана пазбягаць нумароў 14, 18, 28, 88 на сваіх кашульках. За кожнай з гэтых лічбаў у асяроддзі футбольных хуліганскіх групіровак стаяць закадаваныя фашысцкія сімвалы.
Разбітыя ўшчэнт машыны, раскіданыя па снезе рэчы і, як высветлілася пазней, некалькі загінулых на месцы. Сведкамі наступстваў страшнай аварыі ў некалькіх кіламетрах ад беларуска-літоўскай мяжы сталі ў суботу пасажыры аўтобуса Друскенікі-Гродна, сярод якіх быў і карэспандэнт “ТС”.
Моцны вецер, які бушаваў ў Гродне, паваліў дрэвы на чатыры аўтамабілі. Бура зламала вышку аператара сотавай сувязі “Лайф”. Гродзеншчына пацярпела ад “Нікаласу” найбольш.
У жніўні 2009 г. Сяргей Быцко збег з-пад варты і да нядаўняга часу знаходзіўся ў міжнародным вышуку.
Міліцыя па-ранейшаму лічыць асноўнай версіяй знікнення хлопца і дзяўчыны няшчасны выпадак і абвяргае чуткі, якія вітаюць у гарадзенскай інтэрнэт-прасторы.
Іспанская даследніцкая група Cybermetrics Lab апублікавала днямі чарговы рэйтынг прадстаўленасці і адкрытасці вышэйшых навучальных установаў свету ў інтэрнэце. Сярод больш як 13 тыс. ВНУ ў рэйтынг патрапілі і гарадзенскія ўніверсітэты.
Гарадзенская спявачка прадставіць на суд гарадзенцаў фолькавыя кампазіцыі на аснове беларускага фальклёру, свае новыя аўтарскія песні. Удзел у канцэрце возьмуць і сябры Таццяны – у тым ліку, вядомы гарадзенскі гітарыст і кампазітар Уладзімір Захараў.
На разглядзе ў парламенце знаходзіцца праект закону, паводле якога можа быць адменена патрабаванне для студэнтаў пытаць дазвол на выезд за мяжу ў Міністэрстве адукацыі. Пры гэтым сама сістэма дазволаў застанецца.
Гарадзенская міліцыя паўсутак ахоўвала фуру з яблыкамі, якая патрапіла ўчора ў вечары ў аварыю ў Гарадзенскім раёне. Выцягнуць машыну з кювету не змог нават танк, які прыехаў з суседняга вайсковага палігона.
Госці з Бабруйску не змаглі сёння супрацьстаяць на роўных аднаму з лідэраў Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі. Гарадзенцы перамаглі сваіх супернікаў з лікам 6-1.