“Песняры” спелі на карысць Наваградскага замку

|

Сродкі , атрыманыя ад канцэрта “Песняроў” у Наваградку, накіраваныя на кансервацыю вежаў Наваградскага замку. Такім чынам, унёсак на аднаўленне помніка зрабіў кожны, хто набыў білет.

Беларускія класы ў Гродне створаць на базе СШ №32

|

Сёлета ўпраўленне адукацыі плануе стварыць у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання.

У Гродне з’явіцца памятная дошка ў гонар Сталыпіна

|

Конкурс эскізных праектаў сярод беларускіх прафесійных мастакоў, скульптараў, архітэктараў сёння абвясціла ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкаму.

Кантрабандных шчанюкоў прададуць гродзенцам

|

17 шчанюкоў ёркшырскага тэр’ера разам з іх мамай затрымалі гродзенскія памежнікі ў пункце пропуска “Бераставіца”.

Малых знайшоў службовы памежны сабака Друза.

Слонімцы ўшануюць памяць Міхала Валовіча

|

18 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адзначаць 205-годдзе з дня нараджэння кіраўніка сялянскага антыцарскага паўстання на Слонімшчыне Міхала Валовіча, пакаранага смерцю ў Гродне 2 жніўня 1833 года.

Гродзенскія лясы выратуе надвор’е

|

Сёння, з пачаткам дажджоў, адмененыя ўзмоцненыя дзяжурствы, якія трывалі апошнія дні  ў Гродзенскім лясгасе.

У Лідзе, Ваўкавыску, Наваградку і Шчучыне пакуль застаецца чацьвёртая з пяці магчымых ступень пажаранебяспекі.

Паліва з беларускіх заправак выцякае за мяжу

|

Імклівы рост коштаў на паліва ў Беларусі не адбіўся на памежным бізнесе па яго незаконным вывазе за мяжу. На  запраўках у Беластоку АІ-95 каштуе 5,10zl (каля 9360 рублёў па сённяшнім курсе супраць 4500 рублёў на беларускіх запраўках), дызель – 4,97 zl. Прыбытак відавочны.

Пра Беларусь, якой ужо няма

|

А таксама ментальнасць беларусаў, людскую мараль, каханне і  цуды святога Францыска пойдзе гаворка на сустрэчы Дануты Бічэль з гродзенцамі, якую сама паэтка называе запозненай прэзентацыяй выдадзенай паўгады таму кнігі ўспамінаў “Мост святога Францішка”.

Сустрэча адбудзецца 12 чэрвеня ў грэка-каталіцкай парафіі ў капліцы на Дзевятоўцы.

Сабекошт паездкі ў гарадскім транспарце не меньш за 1200 рублёў

|

Па разліках Гродзенскага аўтапарка па выніках студзеня-красавіка 2011 года сабекошт паездкі ў гродзенскім аўтобусе складаў  1101 рубель.

Падлетка на мамінай машыне спыніў толькі пісталет

|

15-гадовы падлетак, узяўшы мамін “Форд”, вырашыў пакатацца па начной Гародні. Пасля пагоні са стрэламі парушальніка затрымала падраздзяленне “Ахова”.