Зноў дзіця пад коламі машыны

|

Больш за 2 тыдні на дарогах Гродзенскай вобласці не было зарэгістравана ніводнага наезду на дзяцей. І вось учора 6-гадовы хлопчык збіты на вуліцы Багуцкага.

Выява іконы Маці Божай Жыровіцкай з’явіцца на манеце

|

Памятную манету “Ікона Прасвятой Багародзіцы “Жыровіцкая” серыі “Праваслаўныя цудатворныя іконы”  Нацбанк уводзіць у абарачэнне 16 верасня.

З-за рэканструкцыі гродзенскага вакзала замест цягнікоў у Польшчу ідуць аўтобусы

|

Часовыя нязручнасці гродзенцы церпяць толькі з 12 да 14 верасня, пакуль супрацоўнікі памежнай і мытнай службаў перавозяць абсталяванне ў новае памяшканне, і не праводзяць дагляд пасажыраў на чыгунцы.

Правілы падачы дакументаў у польскія консульскія ўстановы будуць больш жорсткімі

|

З 15 верасня візавыя анкеты будуць прымацца толькі пасля абавязковай электроннай рэгістрацыі, у вызначаны дзень і час. Да гэтага моманта, як высветлілася, рэгістрацыя мела рэкамендацыйны характар і існавала паралельна з прыёмам па “жывой чарзе”.

Завод з польскім капіталам адкрыўся ў Гродне

|

Прадпрыемства па вырабе сухіх будаўнічых сумясей запрацавала сёння. З гэтай нагоды адміністрацыя завода падарыла Гродзенскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі новы аўтамабіль.

Прэзентацыя выданняў твораў Вінцука Адважнага і Казіміра Сваяка ў Гродне

|

 

 

Адразу два выдання з серыі “Беларусі кнігазбор”, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў-святароў,  будуць прэзентаваныя гродзенцам  18 верасня: 54-ты том серыі – збор твораў Казіміра Сваяка і 58-мы том – “Выбраныя творы” Вінцука Адважнага.

“Выпадак перад банкам” ды іншыя

|

Сталі вядомыя фільмы, паказ якіх пройдзе ў Гродне ў межах Манхэтанскага фестываля.

Працаўнікам “Малочнага міру” вернуць незаконна вылічаныя грошы

|

Да  13 верасня галоўны бухгалтар прадпрыемства павінны выплаціць  сродкі, якія кіраўніцтва вылічвала ў працаўнікоў, каб сплаціць штраф.

Навучэнцы гурткоў у Беларусі будуць атрымліваць спецыяльныя пасведчанні

|

Пра магчымасць атрымання навучэнцамі гурткоў па інтарэсах пасведчанняў аб сканчэнні ўстановаў дадатковай адукацыі журналістам паведаміў намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык.

Не выключана, што гэты дакумент у будучым стане для абітурыента дадатковым плюсам пры паступленні  ў  ВНУ.

67 гродзенак паўдзельнічалі ў адборы на Нацыянальны конкурс прыгажосці

|

Учора кожная бяздзетная і незамужняя гродзенская прыгажуня ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, ростам не меньш за 175 сантыметраў, якая ўпэўнена адчувае сябе без макіяжу, магла скарыстацца магчымасцю прайсці кастынг VIII Нацыянальнага конкурса прыгажосці.