У межах Дзён Святога Губерта гарадзенцаў чакае яшчэ адна выстава
Дні Губерта ў Гародні сёлета па задуме арганізатараў расцягнуцца амаль на месяц.
Распачаліся яны 5 лістапада выставай Андрэя Філіповіча ў “Крызе”, завершацца – вернісажам маладога таленавітага гарадзенскага творцы Уладзіміра Пазняка ў гэтай жа галерэі.