На гродзенскім тэлебачанні ў каталікоў з’явілася ўласная праграма

|

Першы выпуск каталіцкай перадачы “Сімвал веры” выйшаў на тэлеканале “Гродна Плюс” на мінулым тыдні і быў прысвечаны епархіяльным дням моладзі ў Лідзе.

У Лідскім раёне працаваў падпольны мясны цэх

|

Нелегальную вытворчасць наладзіла вясковая жыхарка. Няякасныя мясныя вырабы пастаўляліся на мінскія рынкі.

Спроба самаспалення ў Слоніме

|

12 мая працоўны мясакамбіната абліў бензінам і падпаліў сябе ў двары шматпавярховага дома па вуліцы Касманаўтаў.

Сёння ў Гродне стартуе тыдзень фітнэсу

|

Інструктары фітнэс-клубаў правядуць майстар-клас на Савецкай плошчы.

Там жа выступяць танцавальныя калектывы і чарлідэры.

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей запрашае на дзень і ноч у музеі

|

Да міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца па ўсім свеце 18 мая, у Старым і Новым замках для гарадзенцаў падрыхтавалі насычаную праграму.

Новы Свет траціць яшчэ адзін будынак

|

Дом, які перад вайной пабудаваў гродзенскі доктар Беклемішаў, яскравы прыклад “драўлянага” канструктывізму, пачалі руйнаваць у суботу.

На гродзенскім вакзале затрымалі суценёра

|

55-гадовы цыган з Ашмян прымушаў займацца прастытуцыяй дзяўчат, у тым ліку непаўналетніх, з шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Суценёра затрымалі ў купэ цягніка, калі ён вёз чарговую ахвяру ў Мінск.

У Слоніме працавалі дзьве нелегальныя крамы

|

Іх гаспадыні гандлявалі вопраткай: адна ва ўласнай кватэры, другая ў гаражы.

Да 1 чэрвеня аўтобусы з “Дзевятоўкі” зменяць маршруты

|

З-за будаўнічых і дарожных прац ад заўтра будзе спынены рух па вуліцы Таўлая (правая паласа ад з’езду на вул.Церашковай да з’езду на вул.Малышчынскую ў межах перакрыжавання ўключна з другой паловай кальца на перакрыжаванні Таўлая – Брыкеля).

Сёння ў Гродне прэм’ера сацыяльнага інтэрактыўнага спектакля

|

З якімі праблемамі сутыкаюцца маладыя спецыялісты? Ці можа чалавек з абмежаваннямі разлічваць на дапамогу і падтрымку дактароў, праходзячы МРЭК (медыка-рэабілітацыйную экспертную камісію)? Ці адсутнасць “безбар’ернага асяроддзя”  з’яўляецца непераадольнай перашкодай для паўнавартаснага жыцця?