Жыццё вачыма польскага беларуса
4 сакавіка доктар гісторыі Алег Латышонак прадставіць гродзенцам сваю новую кнігу “Беласток-Полацак”.
4 сакавіка доктар гісторыі Алег Латышонак прадставіць гродзенцам сваю новую кнігу “Беласток-Полацак”.
У Віленскім дзяржаўным універсітэце сёння распачаліся грамадскія слуханні па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе атамнай электрастанцыі, якую плануецца пабудаваць на Гродзеншчыне.
На 1 лютага колькасць насельніцтва ў вобласці склала 1 мільён 69 тысяч чалавек. Год таму на Гродзеншчыне пражывалі 1 мільён 74,6 тысячы жыхароў.
Працэс у Вярхоўным судзе плануецца адкрытым, але, калі адзін з бакоў заявіць хадайніцтва аб правядзенні пасяджэння ў закрытым рэжыме, суд можа яго задаволіць. Весці пасяджэнне будзе суддзя Аляксей Цяцюхін.
Пад зваротам да польскага ўраду ў абарону афіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі стаяць подпісы пяці паважаных жыхароў Гродзеншчыны. Высветлілася, што некаторыя падпісанты даведаліся пра свой удзел у стварэнні “Звароту” толькі ад журналістаў.
Толькі за тры апошнія дні на тэрыторыі вобласці выпала палова месячнай нормы ападкаў. На сёння вышыня снежнага покрыва ў Гродна перавышае 35 сантыметраў: апошні снегапад дадаў 10-14 см.
З-за прасадкі даху пашкоджана столь кватэры на другім паверсе дома. У кватэры ў час здарэння знаходзілася сям’я з трох чалавек, якая сёння планавала выехаць з аварыйнага жытла. Людзі не пацярпелі.
Па пяць сутак арышту атрымалі сёння ў судзе Ленінскага раёна Гродна актывісты Саюза палякаў у Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут. Сама Анжаліка Борыс атрымала міліён рублёў штрафу.
Беларуска-польскае пагадненне аб малым памежным руху нарэшце падпісанае. Пасля ратыфікацыі дакумента 600 тысяч грамадзян Польшчы і больш за мільён беларусаў, сярод якіх насельнікі Гродна, змогуць перасякаць мяжу паміж Беларуссю і Польшчай без віз.
28-гадовая жыхарка Гродна і яе дзевяцігадовы сын, якія прыехалі наведаць родных на вёску, загінулі ў вагні. Следства прыйшло да высновы, што дом падпаліў бацька загінулай жанчыны.