У выбарах удзельнічала 80,6% выбаршчыкаў Гродзеншчыны

|

Амаль палова з іх прагаласавала датэрмінова, і толькі 55,2% выбаршчыкаў з’явілася на ўчасткі для галасавання па вобласці учора, у дзень выбараў.

Баявыя міны, гранаты і авіяцыйныя бомбы ў школьным музее

|

Жыцці вучняў Лунненскай школы Мастоўскага раёна шмат гадоў знаходзіліся пад пагрозай. У школьным музее баявой славы захоўваліся гатовыя да выкарыстання боепрыпасы.

Гродзеншчына атрымае у два разы менш дактароў, чым патрэбна

|

119 з 366 сёлетніх выпускнікоў Гродзенскага медуніверсітэта застануцца працаваць на Гарадзеншчыне. Размеркаванне атрымалі студэнты і бюджэтнай, і платнай формы навучання, свабодны дыплом толькі ў трох выпускнікоў.

СПБ скарыстаўся момантам

|

Праўладны Саюз палякаў на Беларусі на чале са Станіславам Сямашкам выкарыстаў жалобу ў Польшчы для ўласнай рэкламнай кампаніі. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё.

У турму – за лоўлю рыбы сачком і рукамі

|

Карыстаючыся масавым перамяшчэнне рыбы на нераст, з пачатку красавіка браканьеры адкрылі незаконнае паляванне на рыбу ў прытоках рэчкі Ашмянкі на Смаргоншчыне.

Некаторыя з іх не здагадваліся, што гэтая забава можа ім каштаваць некалькіх гадоў пазбаўлення волі.

24 красавіка гродзенцы папрацуюць на карысць помнікаў і аграгарадкоў

|

У гэты дзень прадпрыемствы, арганізацыі і навучальныя ўстановы Гродзеншчыны будуць удзельнічаць у традыцыйным веснавым суботніку. Заробленыя працаўнікамі Гродзенскай вобласці сродкі будуць накіраваныя на рамонт і рэканструкцыю вайсковых мемарыялаў і помнікаў, падрыхтоўку дзіцячых летнікаў да сезона і на развіццё аграгарадкоў.

Дактыласкапія ў Беларусі стала абавязковай

|

Ад сёння пачалі дзейнічаць змены, унесеныя 4 студзеня 2010 года ў Закон “Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі”.

Цяпер адбіткі пальцаў мусяць здаваць усе ваеннаабавязаныя жыхары Беларусі.

Справа ваўкавыскіх прадпрымальнікаў скончаная

|

Прысуд будзе абвешчаны 6 мая. Прадпрымальнікі сваёй віны не прызналі. Падпалкоўнік міліцыі Казлоў, які апынуўся на адной лаве падсудных з Аўтуховічам і Асіпенкам, папрасіў у іх прабачэння за дзеянні сваіх былых калег.

Еўрапейскае аддзенне не трапіла да беларускіх пакупнікоў

|

Буйная нелегальная партыя абутку і вопраткі ад еўрапейскіх вытворцаў затрымана на літоўска-беларускай мяжы ў Воранаўскім раёне.

Гісторыя прывакзальнай плошчы ва ўспамінах Віктара Саяпіна

|

Чарговы нарыс з цыкла публікацый з паваеннай гісторыі Гародні з’явіўся на сайце, прысвечаным гарадзенскай архітэктуры.

Гэтым разам фотаздымкі і ўспаміны 45-гадовай даўніны ажывяць гісторыю гарадзенскага вакзала.